Польшча будзе прызнаваць беларускія школьныя атэстаты на ўзроўні польскіх
У рамках свайго візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская і чальцы Аб'яднанага пераходнага кабінета сустрэліся з міністаркай нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай, паведамляе прэс-служба нацыянальнай лідаркі.
У сустрэчы разам са Святланай Ціханоўскай бралі ўдзел яе намеснік Павел Латушка, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі.
Сярод іншага было абмеркаванне прызнанне беларускіх атэстатаў
Пастаноўлена, што беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прызнавацца на ўзроўні польскіх дакументаў, а патрабаванні да дакументаў будуць уніфікаваны для спрашчэння паступлення беларускіх вучняў у польскія школы і ўніверсітэты.
Была абмеркавана будучыня ліцэя ў Гайнаўцы з дадатковай беларускай мовай навучання. Працягваецца пошук аптымальнага рашэння, каб захаваць унікальную ролю гэтай установы для беларускай меншасці.
Таксама будзе створаны аператыўны канал рэагавання з удзелам Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета наконт рэагавання на выпадкі булінгу.
Каментары