У ЗША затрымалі «вагнераўца», які спрабаваў перасячы мяжу праз раку. У яго ў заплечніку быў дрон
Экс-найміт ПВК «Вагнер» Цімур Праліеў хацеў нелегальна трапіць у ЗША, але папаўся памежнікам.
Былы «вагнеравец» Цімур Праліеў быў затрыманы 4 студзеня амерыканскімі памежнікамі, калі ён спрабаваў перайсці ўброд раку Рыа-Грандэ і трапіць у ЗША з Мексікі.
У заплечніку ў мужчыны знайшлі дрон, расійскі і казахстанскі пашпарты, а таксама 4 тысячы даляраў і 60 тысяч мексіканскіх песа (амаль 3 тысячы даляраў), паведамляе памежная служба.
Праліеў расказаў памежнікам, што працаваў у расійскай ПВК «Вагнер», але з'яўляецца грамадзянінам Казахстана. Пакуль невядома, навошта экс-найміт спрабаваў трапіць у ЗША. Мужчыну прызначылі арышт, ён застанецца ў федэральнай турме, пакуль улады будуць думаць, што з ім рабіць.
Праліеў сапраўды быў наймітам ПВК «Вагнер». Прычым менш за месяц таму, 12 снежня, ён атрымаў пасведчанне ветэрана баявых дзеянняў з рук кіраўніка філіяла фонду «Абаронцы Айчыны» ў Башкартастане, заўважыла Руская служба «Радыё Свабода».
Калі Праліева дэпартуюць у Казахстан, там яго чакае суд як мінімум за незаконнае атрыманне расійскага грамадзянства.
Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву
Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву
Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі
У Расіі вагнеравец задушыў сяброўку дротам ад зарадкі: яму здалося, што яна яго вярбуе на карысць Украіны
Каментары