Свет11

Польшча выйшла ў лідары па выдатках на абарону сярод краін НАТА

Больш за 20 краін — сябраў НАТА — дасягнулі мэты ў 2% выдаткаў ад свайго ВУП на абарону ў 2024 годзе. У лідары выйшла Польшча: калі ў 2014 годзе яна траціла на абарону 1,88% ВУП, то цяпер 4,12%, піша «Радыё Свабода».

Фота: freepik.com

Значны рост адбыўся і ў Эстоніі, якая займае цяпер другое месца ў альянсе — з 1,93% дзесяць гадоў таму эстонцы выдаткоўваюць на абарону ўжо 3,43%.

Злучаныя Штаты, якія былі відавочным лідарам дзесяць гадоў таму з паказчыкам 3,71%, цяпер выдаткоўваюць 3,38% і апусціліся ў рэйтынгу на трэці радок. Дарэчы, ЗША — адзіная краіна Паўночнаатлантычнага альянсу, дзе выдаткі на нацыянальную абарону адносна валавога ўнутранага прадукту за 10 гадоў зменшыліся.

Значны рост прыкметны ў Латвіі. Выхад з 0,94% у 2014 годзе на 3,15% летась падняў краіну на 4-е месца. Павялічылі свае выдаткі таксама Грэцыя і Літва — да 3,08% і 2,85% адпаведна.

Усе гэтыя краіны маюць паказчыкі вышэйшыя за сярэднія, якія ў 2014 годзе, на пачатак расійскай агрэсіі ва Украіне, складалі 2,58%, а цяпер, пасля амаль трох гадоў з пачатку поўнамаштабнага нападу, роўныя 2,71%.

Іншыя краіны маюць лічбы ніжэйшыя за сярэднія па альянсе. Пры гэтым выдаткі павялічылі ўсе, акрамя Харватыі, якая працягвае прызначаць на абарончыя мэты 1,81% ВУП.

Найніжэйшыя лічбы ў Іспаніі. Яна выдаткоўвае толькі 1,28% ВУП.

9 студзеня на сустрэчы на амерыканскай базе ў нямецкім Рамштайне міністры абароны краін НАТА абмеркавалі прапанову абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа павысіць выдаткі на абарону да 5%.

Праўда, некаторыя міністры заявілі, што здольнасць краін-удзельніц НАТА выконваць пастаўленыя абарончыя задачы важнейшая за выдаткі адносна ВУП. У прыватнасці, міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус адзначыў, што лічбы не маюць вялікай значнасці.

«Два адсоткі моцнага ВУП могуць быць вялікім унёскам, а тры з паловай адсоткі слабога ВУП — вельмі малым», — адзначыў ён.

Дональд Трамп лічыць, што Еўропа ўносіць мізэрную долю грошай у параўнанні з тым, што ўносіць ЗША. На гэты момант выдаткі ЗША сапраўды складаюць 60% агульных выдаткаў НАТА.

Але міністр абароны Эстоніі Хана Пэўкур адзначыў, што ў такім выпадку Злучаныя Штаты павінны паказаць прыклад іншым і першымі выдаткаваць на абарону 5% свайго ВУП.

У той жа час міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс адзначыў, што цяперашні ўнёсак Латвіі ў 3,4% вырасце праз год да 3,7%, а потым дойдзе і да 4%.

Каментары1

  • Так
    10.01.2025
    Украіна ваюе з Расіяй, Польшча ёй дапамагае і сама зброіцца, падобна Літва і Латвія, а Беларусь усё больш паглынаецца Расіяй нават без змагання.

    А цяпер можна здагадацца, у якой краіне які быў і ёсць узровень русафобіі/русафіліі.

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»36

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Усе навіны →
Усе навіны

Разборкі на Шчучыншчыне. Як кот Васіль прагнаў з агарода лісу ВІДЭА5

Следчы камітэт назваў асноўную версію гібелі міліцыянераў

У Магілёве ў «Еўраопце» пад столлю развесілі скрыні з клеем і атрутай для вераб'ёў5

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Улады Венесуэлы затрымалі лідарку апазіцыі перад інаўгурацыяй Мадуры. Яе збілі матацыклам

У Гданьску спалілі дом-прычэп беларуса. Ён дапамагаў бяздомным, а цяпер сам шукае сродкі на новае жыллё

Польшча можа закрыць праграму рэпатрыяцыі дэпартаваных у СССР, іх нашчадкаў і сем'яў

У берасцейца на прагулцы раптоўна загінуў сабака: абставіны вельмі нечаканыя, але гэта досыць небяспечны прэцэдэнт9

Былы супрацоўнік крамы Symbal.by расказаў, як правёў будысцкі адпачынак — 10 дзён без смартфона і размоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»36

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Галоўнае
Усе навіны →