Ежа

Велікодны стол

Каравай

4 шклянкі мукі, 3/4 шклянкі цукру, 1/2 шклянкі вяршкоў, 5 жаўткоў, палова бруска масла, 70 г дражджэй, ванілін, 50 г разынак, жаўток і вяршкі для глязураваньня караваю.

Рашчыніць дрожджы з лыжкай малака і лыжкай мукі. Жаўткі перацерці з цукрам, растапіць масла. Муку зьмяшаць з рошчынай, жаўткамі і цёплымі вяршкамі. Вырабіць цеста і пад канец дадаць топленае масла і ванілін. Схаваць цеста ў цёплым месцы і пакінуць падрастаць.

Сфармаваць каравай, аздобіць яго рэштаю цеста, паліць жаўтком, зьмяшаным зь вяршкамі. Выпякаць 20—30 хв. пры тэмпэратуры 140 градусаў.

Для студэнцкага сьвята — каўбаса ў цесьце

500 г варанай каўбасы, 2 яйкі, 150 г мукі, 0,75 шклянкі малака, алей для смажаньня, соль.

Муку, жаўткі разьмяшаць з малаком, дадаць соль і ўзьбітыя бялкі. Каўбасу нарэзаць кружкамі таўшчынёй 1 см. Кружкі апускаць у цеста і смажыць з абодвух бакоў на алеі.

Падаць з салаткай з гародніны або таматным соўсам.

Запяканка з рыбы

500 г рыбы (карп, лінь), 500 г бульбы, 3—4 ст. лыжкі алею, 0,5 шклянкі сьмятаны, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка мукі, соль, перац, зеляніна.

Падрыхтаваную рыбу парэзаць на кавалкі, пасыпаць сольлю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў. Памытую бульбу зварыць, абабраць, зьмяльчыць на буйной тарцы. Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю.

У жароўню, змазаную алеем, пакласьці палову падрыхтаванай бульбы, на яе — кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зьверху — зноў слой бульбы. Усё паліць сьмятанай і рэштай алею. Запякаць у духоўцы 30 хвілін.

Пры падачы на стол запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна нарэзаным кропам.

Сьвініна ў цесьце

500 г сьвініны (кумпяк), 100 г здору або алею, 100 г мукі, 0,5 шклянкі малака, 1 яйка, соль, перац, часнык.

Сьвініну тонка нарэзаць упоперак валокнаў, моцна адбіць, пасыпаючы кожны кавалак сольлю, перцам і дробна нарэзаным часныкам. З мукі, яйка і малака прыгатаваць вадкае цеста, дадаць трошкі солі. Апускаць кавалкі падрыхтаванага мяса ў цеста і смажыць з абодвух бакоў у вялікай колькасьці тлушчу.

Сьвініна, запечаная з бульбай

800 г сьвініны, 2 ст. лыжкі тлушчу, 2 цыбуліны, 12 бульбін, соль, кмен.

Мяса (адным кавалкам) пасыпаць сольлю, перцам, абсмажыць з усіх бакоў на моцна разагрэтым тлушчы. Перакласьці на бляху, уліць тлушч, што застаўся ад смажаньня, пасыпаць кменам, дадаць нарэзаную кружкамі цыбулю, 3—4 ст. лыжкі вады і паставіць у духоўку. Запякаць, паліваючы сокам, які ўтварыўся (калі трэба, дадаць ваду), да таго часу, пакуль мяса дойдзе да напаўгатоўнасьці.

Бульбіны прыкладна аднолькавай велічыні абабраць, памыць, пасыпаць сольлю і пакласьці на бляху разам зь мясам і, працягваючы паліваць, запякаць да гатоўнасьці.

Гатовае мяса тонка нарэзаць, абкласьці запечанай бульбай. Падаць з кіслай капустай.

Бярозавік

5 л бярозавага соку, 30 г ячменю.

Бярозавы сок заліць у драўляную бочачку, паставіць у цёмнае халаднаватае месца. Праз 2—3 дні, калі сок трошкі закісьне, дадаць ячмень, падпражаны на блясе, або жытнія сухары, даць пастаяць яшчэ суткі, працадзіць.

Аналягічным чынам гатуецца і кляновы квас — кляновік.

Медавуха

5 л вады, 300 г мёду, 10 г дражджэй.

Мёд разам з сотамі разьвесьці ахалоджанай гатаванай вадой, заліць у невялікую драўляную бочачку. Дадаць дрожджы, разьведзеныя ў цёплай вадзе, перамяшаць. Вытрымліваць у халаднаватым месцы 6—8 дзён.

І вядома ж, хрэн

Перацёртыя на дробную тарку карані хрэну зьмешваюць з сырым цёртым бураком. Бурак дае колер, хрэн — сілу. Гэта найпершая велікодная прыправа да мясных страваў.

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў1

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі40

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў1

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →