Культура66

Новыя графіці ад Vulica Brasil і іх адрасы ФОТА

17 верасня ў Мінску завершыўся беларуска-бразільскі фестываль урбан-арту «Vulica Brasil». Мастакі з Беларусі і Бразіліі напрацягу месяца размалёўвалі Мінск, каб горад выглядаў больш сучасным і прывабным.

Ужо сёння іх творы з'яўляюцца славутасцю сталіцы Беларусі, а ў сацыяльных сетках з'яўляецца ўсё больш фота на фоне новых муралаў.

Звычайны будні дзень. Моладзь спяшаецца сфатаграфавацца і выкласці фота свежых графіці.

Калі вы раптам не паспелі пабачыць новыя муралы ад «Vulica Brasil», то спяшайцеся пазнаёміцца з аўтарамі, а для таго, каб вам было прасцей знайсці гэтыя месцы, далучаем адрасы.

Finok 

Рафаэль Сагара aka Finok жыве і працуе ў Сан-Паўлу, а ў Мінску ён намаляваў графіці у двух месцах: на Нямізе і Кастрычніцкай. Сваім першым графіці мастак паспрабаваў стварыць культурны мікс: як уплывы з розных куточкаў свету будуюць культурны стрыжань Бразіліі.

Графіці знаходзіцца па адрасе вул. Няміга, 30.

Выява на трамваі прысвечаная памяці бразільскага мастака Жузэ Боржэса.

Трамвай знаходзіцца на былым трамвайным коле на вуліцы Кастрычніцкай.

Grino & TAME

З адваротнага баку таго ж трамвая прысутнічае графіці ад беларускага мастака Grino & TAME. Вулічны мастак Васілій Grino адлюстраваў пладавіты сад, дзе людзі збіраюць ураджай і мірна бавяць час, граюць на гітары, спяваюць песні і знаходзяцца ў яднанні з прыродай. 

Bazinato

Ідзем далей. На той жа Кастрычніцкай, прайшоўшы ўглыб вуліцы, можна пабачыць вялікае графіці беларускага мастака з Маладзечна Bazinato. Мастак намаляваў дрэва-вену, у якім нешта адбываецца.

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 25.

L7M

Працягам графіці маладзечанскага мастака з'яўляецца мурал бразільца з Сан-Паўлу — Луіса Марцінса aka L7M. Графіціст адлюстраваў тэму знікаючых птушак Бразіліі і Беларусі. Птушка з'яўляецца спалучаным вобразам зялёнагаловай танагры і вяртлявай чаротаўкі.

Speto

Спусціўшыся далей, можна заўважыць вялікі чорна-белы мурал ад мастака з Сан-Паўлу Speto aka Паўлу Сэзар Сілва. Графіціст выкарыстаў контуры часавых паясоў Бразіліі і Беларусі, у якія ўпісаў матывы сусветнай поп-культуры.

Новае графіці з'яўляецца сёння адным з самых папулярных сярод беларускамоўных і карыстаецца попытам асабліва ў маладых пар. А ўсё з-за прыгожага слова «назаўжды»:

Imai Yusk

Бразільскі мастак амерыканска-японскага паходжання, які цяпер жыве ў Германіі, да апошняга моманту не мог сказаць, што ён будзе маляваць. Справа ў тым, што для Імаі Юска мурал — гэта магчымасць даведацца пра людзей у Мінску і даць ім нешта ад сябе. Прыкладна такім і атрымалася яго графіці — завуаляваным і загадкавым.

Графіці знаходзіцца каля Корпуса МЗКР № 5 (вул. Кастрычніцкая 19-5)

Cowek & Moss Town Studio

Беларускія мастакі Яўген Мацюта aka Cowek і Юлія Стратовіч (Moss Town Studio) намалявалі кантраснае графіці побач з бюстам Леніна і ганаровай дошкай. Іх праца з'яўлецца дадаткам да папярэдняга вялікага мурала.

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 16.

Ramon Martins

Ну і да самага складанага графіці, напэўна, у гісторыі Мінска. Бразільскі мастак Рамон Марцінс намаляваў вялікае пано з некалькіх блокаў і безліччу элементаў. Ідучы па Кастрычніцай, яго проста немагчыма не заўважыць:

Зубр, пеўнік, бусел, алень — некаторыя вобразы мастак прыдумляў ужо ў працэсе малявання. Але выйшла ярка і з беларускім кантэкстам. Адзіны мінус — да графіці нельга падабрацца надта блізка, бо тэрыторыя абгароджана.

Пано знаходзіцца па адрасе вул. Кастрычніцкая 19-5.

Ці бачылі вы ўжо новыя графіці ўжывую? Якое вам больш за ўсё спадабалася? Выказвайцеся ў каментах!

Каментары6

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →