Грамадства116116

Шпакоўскі, Дзермант і «быдло шкловское» — як беларускія дзеячы клянчылі грошы на перадзел Еўропы

У інтэрнэце апублікаваны дамп электроннай перапіскі чалавека, прозвішча якога вы, мабыць, ніколі не чулі. Хто выклаў у інтэрнэт ягоную перапіску — пакінем гэта пад пытальнікам.

Чалавека зваць Аляксандр Усоўскі, нарадзіўся ён у Белаазерску, грамадзянін Беларусі, жыве ў Віцебску.

Афіцыйны занятак — пісьменнік. Гэта — афіцыйны. А грошы ён зарабляе з іншага. Як вынікае з дампа, у 2014 годзе ён атрымаў 100 тысяч еўра на арганізацыю прарасійскіх акцый у Венгрыі, Славаччыне, Чэхіі і Польшчы. Ну як прарасійскіх — гэта былі такія аперацыі па распальванні польска-ўкраінскай, венгерска-ўкраінскай і г.д. варожасці. Але да гэтага мы вернемся пазней, як і да ягоных «кніг». Нас найперш зацікавіла беларуская частка перапіскі Усоўскага. У лік ягоных кантактаў уваходзілі дзеячы, чые прозвішчы на слыху. Гэта Аляксей Дзермант, Аляксандр Шпакоўскі, Аляксандр Сінькевіч.

Нас зацікавілі таксама ацэнкі Усоўскім Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў — збольшага мацерныя.

Перш чым перайсці да зместу перапіскі, некалькі ўступных заўваг. Як вынікае з перапіскі, Усоўскі на сваю дзейнасць у 2014 годзе атрымліваў грошы з Расіі — ён лічыць, што з атачэння расійскага алігарха Канстанціна Малафеева. Таго самага Малафеева, які, паводле афіцыйнай версіі, фінансаваў штурмавы атрад Стралкова, падзеі ў Адэсе і Харкаве і захоп будынкаў органаў улады ў Данецку і Луганску.

Чым жа займаўся Усоўскі ў краінах Усходняй Еўропы? Вось памятаеце нядаўні марш памяці «выклятых салдат» у Гайнаўцы? Там з Гайнаўкі ўдзельнічалі пяць чалавек, астатнія прыехалі аднекуль, але марш падняў градус недаверу між палякамі і беларусамі на Падляшшы. (Чытайце таксама: «Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі».) Прыкладна на такіх акцыях спецыялізаваўся і Усоўскі. Напрыклад, размалёўванне ўкраінскага помніка ў Грушовіцах. Так — польскія неанацысты на грошы з Крамля, перакінутыя праз беларуса, апаганілі ўкраінскі помнік, каб даць сюжэт для расійскіх СМІ. 

Незаўважны чалавек, які жыў у гэты перыяд у Віцебску. А немалымі грашыма распараджаўся. Такія б грошы — ды Лёшу Дзерманту ў рукі ці Алесю Шпакоўскаму!

Ты будзеш «насіць Brioni», «наматваць шоўкавыя парцянкі», «Ягуары XF купляць», — спакушае апошняга Усоўскі. І Шпакоўскі не спыняе кантакта, працягвае перапіску.

Аляксей Дзермант, Пятро Пятроўскі, Вадзім Гігін, Аляксандр Шпакоўскі ў эфіры расійскага тэлебачання (злева направа).

Вернемся да беларускай часткі апублікаваных дакументаў. Дамп перапіскі мае тысячы паведамленняў, таму мы вырашылі разбіць матэрыял на некалькі частак.

Актывіст «Правага альянсу» і ахоўнік Мілінкевіча

Алесь Шпакоўскі з'явіўся на беларускай сцэне у сярэдзіне 2000-х як адзін з актывістаў «Правага альянсу». У 2006 ён нават ахоўваў Аляксандра Мілінкевіча падчас прэзідэнцкіх выбараў. Ужо тады ўвагу яго сяброў па арганізацыі звярнуў той факт, што, у адрозненне ад сваіх тагачасных паплечнікаў, ён пазбегнуў затрымання ў часе Плошчы.

Шпакоўскі адпрацаваў нейкі час настаўнікам і супрацоўнікам адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. Пасля гэтага ён узначаліў ініцыятыву «Антымак» па змаганні з беларускім наркатычным лобі.

У перапісцы з Усоўскім Шпакоўскі намякае, што мае ў міліцыі вагу — шкадуе аб прызначэнні Карпянкова ў ГУБАЗіК, заяўляючы, што калі б таго прызначылі ў Службу бяспекі прэзідэнта, то «яны б тады нарабілі спраў».

А Усоўскі, у сваю чаргу, раіць Шпакоўскаму: «Саня, сыходзь з міліцыі».

Мэта — распаўсюд «Імхаклабаў» па Усходняй Еўропе

Так ці іначай, у перапісцы Шпакоўскі з Усоўскім будуюць планы русіфікацыі Усходняй Еўропы: іх уяўленне малявала сабе выхад Славакіі і Венгрыі з ЕС, уваход гэтых краін у Мытны саюз, рэвалюцыю ў Польшчы…

Пад свае праекты яны шукаюць грошы як у расійскіх структур, так і беларускіх органах улады.

Гэтае тырканне за грошамі месцамі паходзіць на трылер, месцамі — на анекдот.

План у таварышаў быў наступны — стварыць у краінах Вышаградскай групы інфармацыйныя парталы на ўзор сайта «Імхаклаб.лв»

Далей, шляхам «пяці гадоў настойлівай прапаганды» яны разлічвалі радыкальна перамяніць настроі ў краінах Усходняй Еўропы. 

«Мне Падгарадзецкі [гэты іншы персанаж прарасійскага паўсвету заслугоўвае асобнага расследавання — НН] абяцаў даць інструменты для кіравання рухавіком «Імхаклаба.лв», мы на яго базе створым дэманстрацыйную версію таго, што я планую стварыць у польскай, венгерскай, славацкай і чэшскай зоне інтэрнэта, але для сайтаў трэба кантэнт. Хаця б 25—27 тэкстаў для пачатку, і пасля па 4—5 абнаўленняў на дзень. Пасля трэба вызначыцца, у якім выглядзе мы хочам бачыць Імхаклаб.бай, а пасля гэтага набіць кантэнта, у цябе ёсць тэксты?» — піша Усоўскі Шпакоўскаму.

«У мяне тэкстаў — кіламетр», — запэўнівае Шпакоўскі. 

Такім чынам, праект «Імхаклаб.бай» абмяркоўваецца Шпакоўскім і Усоўскім яшчэ ў 2013 годзе — за два гады да пачатку яго працы ў Беларусі і за год да таго, як Усоўскі сканцэнтруецца на абслугоўванні расійскіх інтарэсаў адносна Украіны.

«Чаму не мы мяккая сіла Расіі ў Беларусі?»

Пару слоў пра ідэалогію гэтага кола.

Усоўскі тлумачыць Шпакоўскаму, што хоча жыць у Расійскай імперыі, каб «празаходняя публіка была альбо на лесапавале, альбо ў эміграцыі».

А вось што Усоўскі піша пра Другую сусветную. Халакост ён адмаўляе, лічыць прыдумкай яўрэяў (стыль і правапіс арыгіналу): 

Alexander Usovski 24 ноября 2013: «У моего одноклассника Гены Данилковича мама прошла через Освенцим. Пинская еврейка, маленькая девочка. Привезли её в Освенцим больной туберкулёзом, вместе с родителями. Немецкие врачи её вылечили. Она выросла, вышла замуж, родила двух сыновей и умерла в возрасте 78 лет. Гена подал документы на компенсацию — и немцы ему выплатили 4.5 тысячи евро, как сыну жертвы Освенцима. Они в Освенциме за два года задавили газом и сожгли четыре с половиной миллиона человек. И есть особи, которые в этом свято убеждены. Терапия здесь бесполезна». 

Alexander Usovski 24 ноября 2013: Особенно умиляет меня байка о Циклоне Б. Наши в Освенциме в январе сорок пятого нашли целые залежи пустых банок. И всякие эренгбурги в голос заверещали - травили немцы евреев этим циклоном Б!

Ягоны сябар яму адказвае:

Viacheslav Kounitski 24 ноября 2013: Бл*дь, за*бали уже суки с этой хуцпой! Ну и как тут антисемитом не стать?

Зрэшты, гэтыя людзі ставяцца як да «недачалавекаў» не толькі да яўрэяў. Вось што яны пішуць пра ўкраінцаў задоўга да Майдану:

Alexander Usovski 5 ноября 2013: Хохлы с треском обосрались — а что ждать от генетических холопов?

Гэта тое, што трэба ведаць пра сапраўдныя ідэі гэтых людзей, якая на публіку распінаюцца пра «недапушчальнасць перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны», «украінскіх фашыстаў», «беларускіх бандэраўцаў» і г.д.

Для прасоўвання сваіх ідэй Шпакоўскі і Усоўскі мараць стварыць «фонд». Сума ім трэба «не дзіцячая».

Усоўскі наракае, што трэба шукаць «сапраўдных рускіх», якія могуць даць шмат грошай, замест таго, каб «і далей клянчыць капейкі ў Чыжа». 

Шпакоўскі перыядычна прыязджае ў Віцебск «па наркотыках», а разам з тым сустракаецца з Усоўскім, абмяркоўваючы планы стварэння фонду.

Спадзяючыся на цікавасць да тэмы вышэйшых колаў краіны, сябры кладуць свой план на стол да Віктара Шэймана, але той груба адказвае ім, што «не з вашым свіным рылам лезці ў калашны рад». 

Аляксандр Шпакоўскі 27 марта 2013: «нашим свиным рылом да в калашный ряд». Свиное рыло у кого? У нас или у Родины?

«Нічога страшнага, будзем адпрацоўваць першапачатковы варыянт», — супакойвае Усоўскага Шпакоўскі. 

Усоўскі пытае, ці можа Шпакоўскі выйсці на алігарха Віктара Медзведчука — кума Уладзіміра Пуціна, а таксама кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны за часамі Леаніда Кучмы. 

Той адказвае, што можа, але найперш трэба давесці да канца справу з Чыжом. 

«Тысячу-другую ён бы мне даў, а больш — наўрад ці», — абсякае калегу Усоўскі.

Адначасова з гэтым ён пачынае педаліраваць тэму кнігі пра Севярына Налівайку (лідара казацкага паўстання XVI стагоддзя), якая будзе разлічана на ўкраінскую публіку і ў якой будзе праводзіцца ідэя, што Захад ніколі не дапамагаў Украіне, таму яе адзіная надзея — на Маскву.

«Пакуль грошай бракуе, няма чаго рыпацца», — піша Усоўскі. 

«Канечне, грошы трэба. Пры канцы красавіка буду ў Маскве, буду шукаць», — абнадзейвае Шпакоўскі. 

«Карацей, Віктар мой з Медзведчуком больш не працуе. Не сышліся па выніках праекта па аплаце сацыялагічных паслуг з адным з босаў руху «Украінскі выбар», таму раіць кагосьці не зможа. Сёння дашле каардынаты даверанай асобы Медзведчука, якая там прымае рашэнні. Нейкі былы старшыня КС Украіны. Кажа, каб кантактавала наўпрост, бо ўсё, што звязана з Беларуссю, вельмі цікава.

Тут і гістарычны прыклад Налівайкі з-пад пяра беларускага гісторыка з наступнымі прэзентацыямі ў Кіеве і Мінску пойдзе! Бабла там, дарэчы, як гразі», — ужо ў красавіку 2013 года піша Шпакоўскі і працягвае, што трэба ціснуць на Медзведчука, бо ягоны фонд — гэта soft-power Расіі ва Украіне.

[Soft-power — мяккая сіла. — НН.]

«Чаму мы не soft-power Расіі тут [у Беларусі]?!», — абураецца Усоўскі. 

«Soft-power Расіі тут — гэта Баранчык і «Румол», — адказвае Шпакоўскі і дадае, што Медзвядчук атрымлівае грошы пад праект далучэння Украіны да Мытнага cаюза, таму іхнія канцэпцыі таксама могуць атрымаць фінансаванне. 

Чытайце таксама:

Ад неанацызму і змагання з «юда-хрысціянскай акупацыяй» да студыі Давыдзькі: спецматэрыял пра кіраўніка «Румола» Сяргея Лушча

Глазьеў маўчыць, Фонд Гарчакова выслухоўвае

Сябры хочуць папрасіць грошай у памочніка прэзідэнта Расіі Сяргея Глазьева, а таксама пішуць «цыдульку» Медзведчуку. 

«Памочнікам па Беларусі ў цябе пойдзе Чурылаў Ягор Аляксандравіч», — піша Шпакоўскі. Чурылаў — сябар Шпакоўскага па суполцы «Цытадэль».

Але на лісты ў Маскву сябрам ніхто не адказвае.

«Не разумею, чаму яны не адказваюць», — абураецца Шпакоўскі. 

«Калі абстрагавацца ад акалічнасцяў, то гэты фонд і яго інструменты для працы ў інфармацыйным полі — гэта структура для лабіявання ЛЮБЫХ інтарэсаў! Дзяржаўных, прыватных, карпаратыўных, грамадскіх — ЛЮБЫХ! І калі мы створым такую структуру, то зможам проста тупа зарабляць на ёй бабло», — не спыняецца Усоўскі.

Шпакоўскі праз нейкі час паведамляе Усоўскаму, што пазнаёміўся з менеджарамі Фонду Гарчакова (структура, якую фінансуе расійскае МЗС).

«Чакаю цябе ў Мінску, каб абмеркаваць гэтую справу», — падбадзёрвае ён свайго сябра. 

«Увогуле, шанцы на грошы ад гэтых чарцей ёсць?», — пытаецца той. Шпакоўскі адказвае, што так. 

Перад сустрэчай з менеджарамі Фонду Гарчакова, сябры ўдасканальваюць свой «план захопу Усходняй Еўропы» і ў спадзяванні на грошы адпраўляюць яго яшчэ і Паўлу Зарыфуліну — лідару Міжнароднага Еўразійскага руху. 

Медзвядчук Шпакоўскаму і Усоўскаму ў грошах адмаўляе. Тыя пачынаюць хадзіць на прыёмы ў славацкае пасольства на размовы з паслом Марыянам Серваткам і паралельна зноў спрабуюць выклянчыць грошай у беларускіх уладаў, але марна.

У працэсе абмеркавання на адрас Аляксандра Лукашэнкі гучыць шмат непрыемных эпітэтаў. 

Прыводзім тут арыгінал перапіскі: 

Аляксандр Шпакоўскі: «Государству не нужен твой проект, он не отвечает сегодняшней установке Лукашенко. А установка была простая: «не заниматься политикой, а продавать трактора там, где есть наше дипломатическое присутствие». Именно этим мерилом будет определяться качество работы. В этом мире подобный проект мог бы быть интересен КНР или США, но ни с теми не с другими общих интересов нет у ТЕБЯ. Постмодерн, ничего не попишешь».

Alexander Usovski: «Дурак твой Лукашенко. Тракторы будут продаваться там, где у Беларуси будет хорошее реноме. А хорошее реноме создаеться грамотным пиаром и хорошо поставленной рекламой. А этот лысый дурак с каждым днем становиться все тупее и тупее. Мне иногда больно на него смотреть….».

Аляксандр Шпакоўскі: «Я не говорю, что ты не прав, а тем более далек от мысли, что прав Лукашенко. Чиновник это лишь проводник государственной политики. Это его роль, иной роли у чиновника быть и не должно. Государственную политику у нас определяет Президент, а разрабатывает АП на основе его поручений. Я тебе объясняю политику партии, чтобы ты реально смотрел на вещи. Предлагать чиновнику что либо выходящее за пределы его мандата — дело абсолютно неблагодарное и бесполезное».

Alexander Usovski: «Я смотрю на вещи более чем реально. Просто мне больно от того, что страну возглавляет стремительно впадающий в маразм старик».

Аляксандр Шпакоўскі: «Потому и ответов на свои предложения ты не получил».

Alexander Usovski: «А это говорит о том, что нашим чиновникам даже элементарная вежливость неведома. Быдло шкловское, бл*дь…»

Уражвае, што пасля такіх выказванняў Шпакоўскі не спыняе дзелавой камунікацыі з Усоўскім.

100 тысяч еўра на прарасійскія акцыі

Але настойлівасць сяброў з Беларусі ў Маскве заўважаюць і нейкія грошы даюць — праўда, не з дзяржаўных фондаў — відаць, Шпакоўскаму і Усоўскаму не да канца давяраюць, а нібыта ад прыватнай асобы, згаданага Малафеева.

Усоўскі атрымлівае на сто тысяч еўра. За гэтыя грошы ён падкупляе розныя маргінальныя колы ў Польшчы і краінах Вышаградскай групы.

У Польшчы адбываецца антыўкраінская акцыя — «нацыяналісты» вырашаюць успомніць старыя крыўды і псуюць украінскі помнік у Грушовіцах.

Усоўскі просіць распіярыць відэа — колькасць праглядаў на ім замалая, каб справаздачыцца перад расійскімі спонсарамі.

Шпакоўскі крытыкуе ролік і раіць пераслаць яго Міхаілу Малашу — яшчэ аднаму чалавеку з кола Вадзіма Гігіна і, у наступным, аўтару беларускага «Імхаклаба».

«Яму ўсё роўна рабіць не*уй, хай папрацуе за Русь. Я б [пасля] скінуў Андруху Каваленку, які людзей на Данбас адпраўляе. І яшчэ парачцы людзей з Адміністрацыі прэзідэнта і МЗС [АП і МЗС РФ — аўт]. А то нават ім паказваць стромна», — перадае Шпакоўскі заданне Малашу, каб ён адрэдагаваў ролік. 

Усоўскі тлумачыць яму, што галоўнае не мастацкія вартасці відэа, а колькасць праглядаў пад ім — маўляў, толькі гэта цікавіць спонсараў. 

«Ясна, прапіяру», — піша Шпакоўскі і закідвае ў свой фэйсбук. 

Усоўскі ўражваецца моўным абаротам сябра і раіць таму звальняцца з МУС і быць пісьменнікам.

Пры гэтым справы ў гэтых сяброў ідуць у гару — «ты працуеш з дысідэнтамі настолькі добра, наколькі гэта можна рабіць», — сыпле кампліменты Усоўскаму Шпакоўскі. Той прызнаецца, што хоча стварыць на гэтыя грошы рэальную палітычную сілу ў Польшчы, якая будзе арыентавацца на Расію. 

Нагода ёсць — маючыя адбыцца выбары ў Сейм.

Пры канцы 2014 года сто тысяч еўра сканчаюцца (Усоўскі паспеў купіць з іх сабе машыну). Больш Малафееў не дае. 

Alexander Usovski: «Саня, мы тут с московскими коллегами решили замутить некоммерческую организацию для расширения влияния России в Восточной Европе. И хотим пустить шапку по кругу — упирая на то, что у нас есть опыт, есть люди и есть планы. Как ты думаешь, сработает?».

Аляксандр Шпакоўскі: «Смотря какой круг». 

Alexander Usovski: «По московским толстосумам». 

Аляксандр Шпакоўскі: «Можно попробовать. Ты в Москве теперь?». 

Alexander Usovski: «Нет, уже в Витебске». 

Аляксандр Шпакоўскі: «Жаль, я завтра в Москве. Пересеклись бы». 

Шпакоўскаму ставіцца задача шукаць іншыя каналы фінансавання — зноў у беларускіх уладаў.

Яны грэбліва называюцца «беларусікамі», якія «як заўжды — ні рыба ні мяса».

Пры гэтым звяртаюць увагу звычайныя перапіскі, якімі абменьваюцца сябры па-за абмеркаваннем, адкуль бы ўзяць грошы. 

Alexander Usovski: «Саня, привет! Шо за х*йня происходит с ляписами? Я просто в ах*е от количества материалов об их концерте в Вильне — что на тутбае, что на кпбай. Ты что-нить понимаешь?». 

Аляксандр Шпакоўскі: «Не-а. Я просто понімаю. что зісер-волк в овечей шкуре. который очень ложно воспринимается нашими колхозниками как «лояльный».

Alexander Usovski: «Не волк, а шакал. Они или конченые лохи, или готовятся к дележу лукашенкиного наследства, когда с помощью зиссеров лука ляснеться». 

Аляксандр Шпакоўскі: «Или готовятся к дележу лукашенкиного наследства — это больше похоже на правду. Сашу сознательно подводят к завершению». 

Дайце дзенех!

Спакушаныя лёгкімі грашыма з Масквы ў 2014-м, перыяду эйфарыі «Рускай вясны», Усоўскі прапануе ствараць новыя арганізацыі для пашырэння ўплыву Расіі ў Еўропе, пасля хоча сабраць сотню блогераў з вышаградскіх краін і прывезці іх на экскурсію ў Беларусь падчас выбараў. Грошы просяць у беларускага МЗС — частку іх сябры спадзяюцца пакласці сабе ў кішэню, Шпакоўскі дабіваецца сустрэчы з Уладзімірам Макеем…

У беларускім МЗС грошай ім не даюць. Усоўскі рэагуе востра. 

Александр Усовский: «Уверен, что начальник отдела внешнеполитического анализа МИД, как и весь наш МИД — у*бан и придурок. Или просто мразь. Людей там точно нет». 

Аляксандр Шпакоўскі: «Начальник Управления МИД — обычный чиновник, служака, очень грамотный человек. Но он не выйдет за пределы инструкций».

Паралельна, у снежні 2014 года, Усоўскі піша Шпакоўскаму, што знаходзіцца ў Маскве і ўжо «папярэдне абмеркаваў беларускі праект». 

Сябры пачынаюць шукаць грошы пад яго ў Расійскім інстытуце стратэгічных даследаванняў (РИСИ), дзе кіруе Леанід Рашэтнікаў — чалавек, які ўпэўнены, што беларускую мову прыдумалі ў Савецкім Саюзе. 

Шпакоўскі нават указвае канкрэтных асоб, якія вырашаюць там фінансавыя пытанні. 

Alexander Usovski: «Только что говорил с Гузенковой [намесніца Рашэтнікава — НН] — РИСИ ничем не может помочь. Собственных денег у них нет, а искать спонсоров Решетников не хочет».

Аляксандр Шпакоўскі: «П*здеж». 

Alexander Usovski: «Я говорил с Гузенковой — не производит она впечатление серьезной тётки, так, п*здобольша какая-то…».

Аляксандр Шпакоўскі: «Ты еще кому то давал свои умозаключения по Польше?»

Alexander Usovski: «Да, давал, еще в октябре, людям Шеймана»

Аляксандр Шпакоўскі: «1) Люди Шеймана какую организацию представляют? 2) Ты давал этим людям последних два документа?».

Alexander Usovski: «1. Управление делами президента 2. Нет».

Аляксандр Шпакоўскі: «Хорошо. потому как начальник отдела внешнеполитического анализа МИД утверждает, что им уже известны твои мысли. Что Гузенкова?» 

Alexander Usovski: «Ничего, спрыгнула». 

Аляксандр Шпакоўскі: «Я почитал очень внимательно: откровенно говоря белорусам это не уср*лось, исходя из сегодняшней политической логики. А о завтра в Беларуси не думают. Но почему соскочили русские? Тема отличная. РИСИ финансировал в Украине такую ху*ню, что сложно себе представить». 

Апроч таго, яны просяць грошай у Сямёна Уралава — кіраўніка праекта «Весці. Еўразія».

Усоўскі ацэньвае свае здольнасці паліттэхнолага вельмі высока — піша, што лепшым за яго быў толькі Эдмунд Веензенмайер — нямецкі палітык часоў Трэцяга Рэйха.

Але з другой спробы адмаўляе яму і Рашэтнікаў — у адказ Шпакоўскі піша, што ўжо нават і не ведае, дзе шукаць грошы.

Абяцае звесці з людзьмі з Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, але нічога не атрымліваецца.

Тут затрымліваюць Чыжа. «Добры быў мужык, кніжкі мае спансіраваў», — з жалем піша Усоўскі. 

Больш фінансавыя моманты Усоўскі і Шпакоўскі ў перапісцы не абмяркоўваюць, але грошай страшна бракуе.

На той час у Беларусі ўжо пачынае працу сайт «Імхаклаб», кіраўніцтва якім перахоплівае Аляксей Дзермант.

Усоўскі адмаўляецца ад сваіх ідэй па прарасійскай рэвалюцыі ў Еўропе, а разам з гэтым і ад буйных фінансавых прэтэнзій. Замест гэтага ён робіцца шараговым аўтарам «Імхаклаба» і праз сваю неабачліваць правальвае сістэму фінансавання «імхаклаба» ў Беларусі.

Пра гэта будзе другая частка нашага матэрыялу.

Каментары116

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →