Беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросце 53 гадоў.
Раней паведамлялася, што Анемпадыстаў у крытычным стане быў дастаўлены ў бальніцу пасля таго, як у ноч на 23 студзеня нібыта заснуў за камп'ютарам.
Анемпадыстава называюць адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі — ягоныя вершы сталі песнямі N.R.M., «Новага Неба», Змітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам славутага «Народнага альбома».
Простыя словы,
простыя рэчы:
хлеб на стале,
полымя ў печы.
Гэта так проста,
гэта так добра,
як з галавою
залезці пад коўдру.
Простыя словы, простыя рэчы.
Прыцемкам сінім,
зімовай парою
ў доме бацькоўскім
усё так знаёма.
Ёсць чым сагрэцца,
ёсць дзе схавацца
ў доме бацькоўскім,
у матчынай хаце.
Простыя словы, простыя рэчы
Усё так надзейна,
усё так грунтоўна.
Што тут дадаць?
Хiба што нічога
Можна жыць далей,
дзень прыйдзе новы.
Дабранач, паненкі!
Дабранач, панове!
Простыя словы, простыя рэчы
Каментары