Выбары-20203939

Ціханоўскаму адмовілі ў рэгістрацыі: няма подпісу пад дакументамі

Фота Надзеі Бужан

ЦВК адмовіў Сяргею Ціханоўскаму ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні ЦВК, піша Tut.by.

— Ціханоўскі адпавядае тым патрабаванням, якія прад'яўляюцца законам да кандыдата ў прэзідэнты: яму больш за 35 гадоў, ён грамадзянін Беларусі, не мае судзімасці і пражываў у Беларусі апошнія 10 гадоў. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы былі прадастаўлены ў ЦВК яго жонкай Святланай Ціханоўскай па даверанасці, якая была натарыяльна заверана 13 студзеня гэтага года — распавялі ў ЦВК.

Тым не менш, у ЦВК адзначаюць, што прадстаўнік ініцыятыўнай групы можа падаваць заяву, але не падпісваць яе. Без подпісу самога патэнцыйнага кандыдата дакументы лічацца несапраўднымі. Заяву па рэгістрацыі групы Ціханоўскага падавала яго жонка Святлана. Сам блогер адбывае арышт у ІЧУ.

— На заяве аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы павінны быць подпіс асобы, якая будзе кандыдатам, і на спісах групы — таксама. Падаваць дакументы можа давераная асоба, падпісваць - не. У нас была такая сітуацыя з Марынай Адамовіч, якая падавала дакументы па рэгістрацыі групы Мікалая Статкевіча. І ёй таксама адмовілі.

Святлана Ціханоўская заявіла, што на падставе даверанасці яна мае права падпісваць любога роду дакументы або падаваць заявы.

— У даверанасці напісана, што я маю права быць прадстаўніком ва ўсіх дзяржорганах па рашэнні любых пытанняў, — заявіла Ціханоўская.

Тым не менш, ЦВК адмовіў Ціханоўскаму «ў сувязі з парушэннем парадку падачы дакументаў». Ціханоўская можа абскардзіць рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе на працягу трох дзён.

Каментары39

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента11

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат14

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента11

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →