Беларусь дыскваліфікуюць на «Еўрабачанні», калі БТ не заменіць конкурсную песню: у ёй прапаганда
Еўрапейскі вяшчальны саюз паведаміў, што песня «Я научу тебя», якую адабралі ад Беларусі, не можа быць прадстаўлена на «Еўрабачанні». Песня ставіць пад сумнеў непалітычны характар конкурсу.
Відэа з песняй схавалі на канале конкурсу ў YouTube.
Еўрапейскі вяшчальны саюз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што «песня ў яе цяперашнім выглядзе не можа ўдзельнічаць у конкурсе». Беларускаму боку прапанавалі змяніць песню або адправіць новую песню, якая б адпавядала правілам ЕВС. Калі гэта патрабаванне не будзе выканана, Беларусь будзе дыскваліфікаваная.
Ансамбль «Галасы ЗМеста» выконвае з'едлівыя агіткі пра пратэсты, дваровыя чаты, пра Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і палітычную сітуацыю ў Беларусі.
Як паведамлялася, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (EBU) разам з галандскімі вяшчальнымі кампаніямі і арганізатарамі конкурсу песні «Еўрабачанне» вырашылі правесці конкурс сёлета ў новым фармаце. Новыя правілы правядзення конкурсу ў Ратэрдаме звязаныя з эпідэміялагічнай сітуацыяй і распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
Каментары