Грамадства

БАТЭ звольніў дыктара «Барысаў-Арэны». Раней той выказваўся пра дзеянні сілавікоў

БАТЭ абвясціў аб спыненні супрацоўніцтва з дыктарам «Барысаў-Арэны» Канстанцінам Каверыным, які да гэтага прапрацаваў 7 гадоў у клубе.

Фота з асабістага архіва Канстанціна Каверына

«Вядучы папулярнага шоу «Раніца ў вялікім горадзе» на радыё Unistar, адданы фанат футбола Каверын у супрацоўніцтве з менеджментам ФК БАТЭ змог знайсці канцэптуальна новыя падыходы да арганізацыі вядзення матчаў і развіць культуру заўзятарства на трыбунах нашага стадыёна. Разам з Косцем падтрымка трыбун стала зладжанай і яркай… Без ілжывай сціпласці ён быў неад'емнай часткай любога мерапрыемства клуба!

Але прыходзіць момант, калі трэба рухацца далей. Мы аб'яўляем, што з сезона-2021 наша супрацоўніцтва з Канстанцінам Каверыным спыняецца. Ад імя кіраўніцтва, менеджменту і каманды БАТЭ, ад імя ўсіх заўзятараў «жоўта-сініх» дзякуем Канстанціну за яго працу, за адданасць клубу і выдатныя чалавечыя якасці! Зычым моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!» — гаворыцца ў паведамленні БАТЭ.

Раней Канстанцін негатыўна выказваўся аб дзеяннях сілавікоў у Беларусі пасля выбараў у жніўні 2020 года, адзначае Tut.by.

Пазней сваё звальненне пракаментаваў сам Канстанцін:

«Такім чынам, нашы адносіны з БАТЭ — усё. Па-першае, гэта вельмі балюча. Па-другое, брыдка. Чаму брыдка? Ну, паспрабуйце самі скласці два і два.

Гэта была вельмі вялікая частка майго жыцця. Можа быць, нават занадта вялікая. І зусім дакладна гэта не было проста працай. Працу ж памяняць можна, так?

Вядома, я не змагу перастаць заўзець за гэтую каманду. Люблю вас, хлопцы. Але да чаго ж брыдка, калі б вы толькі ведалі!» — напісаў Каверын.

Каментары

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →