Дэпутатка Ананіч апранула ўсю сям'ю ў мерч ад Лукашэнкі ФОТАФАКТ
Дэпутатка Лілія Ананіч апублікавала ў сацсетках сямейнае фота. На ім усе апранутыя ў майкі і байкі з цытатамі Лукашэнкі.
Ананіч цяпер узначальвае камісію па барацьбе з экстрэмізмам і рэабілітацыяй нацызму.
Яна разам з іншымі дэпутатамі распрацоўвала закон «Аб генацыдзе беларускага народа». У ім генацыдам народа прызнаюцца забойствы савецкіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР, нацыстамі, іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваннямі ў перыяд Вялікай айчыннай вайны і да 31 снежня 1951 года.
У Крымінальны кодэкс прапануецца дадаць артыкул 130-2, які будзе прадугледжваць адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа з пакараннем да пяці гадоў турмы. За паўторнае парушэнне закона прадугледжана ад 3 да 10 гадоў турмы.
Каментары