Сын міністра інфармацыі Ліліі Ананіч пабраўся шлюбам з журналісткай «Советской Белоруссіі» Святланай Ісаёнак. Здымкі з вяселля з'явіліся ў сацыяльных сетках.
26-гадовы Андрэй Ананіч — другое дзіця ў сям'і міністра. Сярэднюю адукацыю ён атрымаў у мінскай беларускамоўнай гімназіі і ліцэі БДУ, а пасля адвучыўся на эканамічным факультэце БДУ на менеджара. Па словах сяброў, Андрэй працаваў у «Трайпле».
Святлана Ісаёнак на паўгода маладзейшая за мужа. Яна працуе ў «Савецкай Беларусіі», спецыялізуецца на крымінальнай хроніцы.
Дарэчы, старэйшая дачка Ліліі Ананіч, Вольга Саруханава, нядаўна стала намеснікам галоўнага рэдактара «Союзного вече» — гэта друкаваны орган парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі.
Каментары