Свет

«Гэта маніпуляцыя, гэта хлусня, гэта вялізны падман». Жанна Агалакава — пра тэлебачанне, санкцыі і «замбаваных» расіян

Жанна Агалакава больш за дваццаць гадоў працавала на галоўным расійскім канале — Першым. У апошнія гады была ўласным карэспандэнтам у Францыі. Неўзабаве пасля пачатку вайны ва Украіне яна звольнілася. Учора ў Парыжы Агалакава дала прэс-канферэнцыю. Асноўны сэнс паслання: прапаганда даўно хлусіць; расіяне «паверылі» прапагандзе і пайшлі змагацца з уяўнымі нацыстамі; санкцыі, уведзеныя супраць РФ за вайну, бʼюць у першую чаргу па сярэднім класе — «прыхільніках дэмакратычных каштоўнасцяў». «Пра пакуты Украіны спадарыня Агалакава нічога не сказала», — падкрэслівае RFI у сваім рэпартажы. Прыводзім яго са скарачэннямі.

Фота: Reuters

«Трэба сказаць ясна: гэта — вайна»

«24 лютага, калі вайна пачалася, мы былі з маім мужам — ён таксама тут працуе на Першым канале, аператарам — у Мілане, каб рабіць рэпартаж пра тыдзень моды. […] Калі ўсё пачалося, я тут жа патэлефанавала ў Маскву, спытала, ці павінна я перастаць [здымаць пра моду] і вярнуцца. Мне сказалі: не, прытрымліваемся плана, працягваем. Так што яшчэ тыдзень мы правялі паміж fashion-shows, модай [днём] і ноччу — перад экранамі, гледзячы на тое, што адбываецца там [ва Украіне]».

«Для мяне не было пытання, ці працягваць. І не было пытання, ці называць тое, што адбываецца, «міратворчай аперацыяй». Гэта — вайна. Трэба сказаць ясна: гэта — вайна».

«Як страус, хавала галаву ў пясок»…

Агалакава прызнала, што да гэтага «ішла на многія кампрамісы ў сваім прафесійным жыцці», «як страус, хавала галаву ў пясок»… Распавяла, што яшчэ ў 2005 годзе, калі займала прэстыжную пасаду вядучай Першага канала, папрасіла перавесці яе на пасаду ўласнага карэспандэнта ў Парыжы. Думала, што такім чынам будзе менш сутыкацца з выкананнем прапагандысцкіх задач. Так было зусім нядоўга, а з 2014 года ўсё значна пагоршылася.

«Я больш не была ў схованцы ад прапаганды», «я павінна была шукаць толькі негатыўныя навіны» — пра Злучаныя Штаты, а потым — пра Францыю, куды зноў вярнулася».

Што да расійскіх падзеяў, «мы дайшлі да таго, што ў тэлевізары, у навінах, мы бачым гісторыю толькі аднаго чалавека ці групы людзей, якія яго атачаюць […]; у нашых навінах няма краіны, у нашых навінах няма Расіі».

Большасць супрацоўнікаў — супраць прапаганды, але «яны ў закладніках»

Жанна запэўнівае, што большасць супрацоўнікаў Першага канала — супраць прапаганды, але яны «не могуць» кінуць ёю займацца — «у тых, хто супраць, ёсць семʼі, у іх ёсць старыя бацькі, якім, магчыма, патрабуюцца дарагія лекі, у іх ёсць дзеці, якія ходзяць у музычныя школы і спартовыя секцыі, у іх ёсць іпатэка, якую яны павінны закрывць — яны апынуліся ў закладніках».

«І потым, ведаеце, мы, рускія, вельмі шмат былі беднымі — не адзін раз», — падкрэсліла экс-супрацоўніца Першага канала, нагадаўшы і пра савецкую беднасць, і пра дэфолт 1998-га, і цяжкасці крызісу 2008-га.

«Вы выракаеце [Расію] на галечу і разбурэнні»

Агалакава заявіла, што «татальныя санкцыі», якімі «Захад абклаў Расію», «найперш ударылі па сярэднім класе — па людзях, якія заўсёды падзялялі дэмакратычныя каштоўнасці».

«Вы губляеце сваіх саюзнікаў у гэтай гісторыі», — са шкадаваннем адзначыла Жанна, падкрэсліўшы: «Вы выракаеце вялікую краіну, у якой 140 мільёнаў чалавек, на галечу і разбурэнні».

«Мне ніхто не заплаціў. Я не шпіён»

«Я ведаю, што ў Расіі мяне абвінавацяць у тым, што я шпіён, — сказала Агалакава. — Мне ніхто не заплаціў. Я не шпіён. І я не працую ні на каго, акрамя маёй краіны».

Жанна таксама падкрэсліла, што вырашылася на сыход з Першага, таму што ў яе, у адрозненне ад калег, «выйгрышная пазіцыя»: «Я тут, у Францыі, у адноснай бяспецы».

«І гэтая наша сустрэча мае толькі адну мэту — я хачу, каб у Расіі мяне пачулі, я хачу, каб там навучыліся адрозніваць прапаганду і шукалі іншыя крыніцы інфармацыі, я хачу, каб людзі перасталі быць замбаванымі», — працягнула экс-супрацоўніца Першага канала.

Спадзяюся, расійскі народ сам зразумее, у якую пастку патрапіў

На пытанне балгарскай журналісткі пра тое, што Агалакава можа сказаць людзям, якія паверылі прапагандзе ў тым, што смерці тысяч мірных жыхароў ва Украіне гэта нібыта «fake news», экс-супрацоўніца Першага адказала:

«Чаму гэты неверагодны ўздым нацыяналізму ў Расіі? Чаму цяперашняя ўлада мае […] больш за палову падтрымкі насельніцтва ў Расіі? Улада гуляла ў вельмі адчувальную гульню. Для кожнага рускага вынікі Другой сусветнай вайны — гэта асабістая драма. Мы страцілі 27 мільёнаў чалавек…»

«Таму, калі ў Расіі вымаўляюць слова «нацызм», у нас адна рэакцыя — гэта трэба знішчыць», — заявіла Агалакава.

Але падкрэсліла: «Рускім не далі іншай інфармацыі — пра тое, што вельмі правыя партыі ва Украіне нават не прайшлі ў парламент. Пра тое, што ў 2021 годзе на тых самых спрэчных тэрыторыях на Данбасе былі забітыя 8 чалавек. Не 8 тысяч, не 8 сотняў, 8 чалавек — у сутыкненнях з украінскімі войскамі».

«Восем загінулых — гэта таксама шмат, гэта таксама трагедыя, але гэта іншыя лічбы», — сказала яна.

«Гэта маніпуляцыя, гэта хлусня, гэта вялізны падман. І гэта вялізная трагедыя, з якой мы не зможам выйсці дзесяцігоддзі. Што б цяпер ні адбывалася. Нават калі вайна спыніцца прама цяпер, дзесяцігоддзі мая краіна будзе цярпець».

На пытанне, як людзі «перастануць замбавацца», калі больш амаль няма незалежных СМІ, калі закон забараняе само слова «вайна», Агалакава адказала:

«Выдатнае пытанне… Я не ведаю [на яго адказу]. Я не палітык, вядома, але ёсць два спосабы… Альбо расійская ўлада сама ўсё спыніць і верне назад, адступіць назад хаця б на пяць гадоў. Але я бачу гэта немагчымым… Другое — тое, што расійскі народ сам зразумее, у якую пастку ён патрапіў. Але што будзе далей, я не ўяўляю. Я баюся і таго, і іншага варыянту».

«Вайна — ля вашых дзвярэй»

На пытанне, чаму яна ўсе гэтыя гады маўчала, а вырашыла выказацца толькі цяпер, Жанна Агалакава сказала:

«Таму што вайна — ля вашых дзвярэй. Не прымайце сітуацыю легкадумна… Гэта не спыніцца вось так. Гэта не спыніцца…»

«Прабачце нам». Былая прапагандыстка НТВ Лілія Гільдзеева — пра звальненне, ад’езд з Расіі і працу на дзяржканале

Каментары

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →