Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды
Расійскія войскі адступілі з Кіеўскай вобласці. Украінская і армія і паліцыя ўвайшлі ў гарады і вёскі, якія месяц правялі пад расійскай акупацыяй. Шмат разбурэнняў, шмат разрабаванага і сляды ваенных злачынстваў. У Бучы, па словах мэра горада Анатоля Федарука, у брацкай магіле пахавалі 280 чалавек, але шмат трупаў яшчэ застаецца на вуліцах. Па меры таго як вызваленыя раёны падключаюць да інтэрнэту і размініруюць, у сацсетках, СМІ і каналах з'яўляецца ўсё больш фота— і відэасведчанняў. Мы сабралі толькі некаторыя. УВАГА: ЖОРСТКІЯ ФОТА І КАДРЫ, УРАЗЛІВЫМ ЛЮДЗЯМ ІХ ГЛЯДЗЕЦЬ НЕ ВАРТА
Буча і Ірпень. Целы ляжаць проста пасярод дарогі.
Жахлівыя кадры з горада Барадзянка. Разбурана ўсё, у горадзе цяпер жыве ўсяго каля тысячы чалавек (да вайны было каля 15 тысяч).
Каментары