Супраць дырэктаркі Белдзяржцырку Таццяна Бандарчук заведзеная крымінальная справа за злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. «НН» сабрала самыя цікавыя факты пра гэтую неардынарную жанчыну.
Ужо арыштоўвалі. «Эскадрон смерці»
Незвычайная гісторыя адбылася ў 2000 годзе. Міліцыя арыштавала Бандарчук па падазрэнні ў атрыманні хабару ў памеры 4,9 тысяч даляраў. На працягу сутак ёй было выстаўлена абвінавачанне і дырэктарка цырку апынулася ў СІЗА.
Галоўным сведкам па гэтай справе быў начальнікУ СІЗА Бандарчук пратрымалі месяц, вызвалілі па рашэнні кіраўніка дзяржавы. Грачоў потым узгадваў, што праз дзень пасля вызвалення Бандарчук адбыўся наступны інцыдэнт:кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства культуры Аляксандр Грачоў. Менавіта ён упільнаваў факты фінансавых махінацый падчас праверкі дзяржцырку. Былі знойдзены таксама факты па балеце «Серж» (заснавала Бандарчук), з якога дзяўчат нібыта адпраўлялі ў Арабскія Эміраты працаваць прастытуткамі. Але, калі справа пайшла ў ход, то да Грачова на працу прыехалі людзі са Службы бяспекі Лукашэнкі...
«Падыходжу да дому і бачу машыну „хуткай дапамогі“. Нават спалохацца не паспеў, як да мяне падбеглі дужыя хлопцы. Адзін б’е мяне кулаком у твар і выбівае два зубы. Я падаю. Мне на галаву адзяваюць маску, падхопліваюць і кідаюць у машыну. Мяне адвезлі на якуюсьці базу і змардавалі да непазнавальнасці. Спрабавалі даведацца, хто праводзіў праверкі ў цырку — хто якія дакументы перачытваў. Білі па нырках, пагражалі забойствам, шчоўкалі каля вуха затворам аўтамата, размахвалі пісталетам — гэта быў жах нейкі!»
Пазней ужо Грачоў пазнае і ў твар, і па голасе аднаго з выкрадальнікаў. Ім быў спецназавец Валерый Ігнатовіч. Той самы Ігнатовіч, які праз нейкі час будзе асуджаны на пажыццёвае зняволенне за датычнасць да выкрадання Змітра Завадскага.
Цыркавая дынастыя
Таццяна Бандарчук з’яўляецца сваячкай былога ідэолага рэсаветызацыі, намесніка кіраўніка Адмістрацыі прэзідэнта Уладзіміра Замяталіна. Менавіта ён заўсёды быў ейным заступнікам і абаронцам у вышэйшых колах.
Сын Таццяны - ілюзіяніст, галоўны рэжысёр Белдзяржцырку Серж Бандарчук, а нявесткай — таксама цыркачка і тэлевядучая Ганна Бонд.«У будучыні я, напэўна, хацела б, каб цырк ўзначаліў сын Серж. Ён ведае цыркавы рынак, і ў яго ёсць мая рыса — адказнасць».
Муж нашмат маладзейшы
Першым мужам Таццяны быў акрабат Генадзь Бандарчук. Разам з ім яны пражылі 18 гадоў. Пазней жанчына казала, што муж быў «цяжкім на пад’ём», не праяўляў ініцыятывы.
Другім мужам — артыст Купалаўскага тэатра Віталь Макарэвіч, які перайшоў на працу ў цырк — шпрэхшталмейстарам. Так у цырку называюць вядучага праграм. Ён, дарэчы, нашмат маладзейшы за Бандарчук, Макарэвічу 39 гадоў. Таццяне — 61.
Тым не менш, выглядае яна значна маладзейшай за свае гады.
«Шчыра кажучы, я сабой практычна не займаюся. Толькі працую, часам гатую. Кожны дзень прачынаюся а шостай раніцы, часам удаецца знайсці час на масаж. А ўвечары, пасля цяжкага дня, думаю: вось зараз пайду ў залу і пакачаю прэс. У выніку дабіраюся толькі да ложка. Пры гэтым ведаю людзей, якія ў свае трыццаць гадоў ужо выглядаюць, як старыя. Можа, у іх няма любові, можа, яны мала любяць само жыццё», — казала спн. Бандарчук.
Усё жыццё цырк
У цырку Таццяна Бандарчук адпрацавала амаль 42 гады, апошнія 16 — была дырэктарам.
Вядомасць і неафіцыйны тытул «каралевы цырку» яна заслужыла, робячы ўнікальны трук: «Таццяна круціла абруч, стоячы ў пуантах, як балерына, на далоньцы партнёра».
Пасля гэтага Бандарчук яшчэ ў савецкі час стала ездзіць у замежныя краіны на гастролі.
На ейным юбілеі былі памочніца прэзідэнта Наталля Пяткевіч, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, тагачасны міністр культуры Павел Латушка, спявачка Іна Афанасьева.«Я не толькі „перакладаю важныя паперы“ на стале дырэктара, але кірую і творчым працэсам. Усе нумары ствараліся паводле маіх ідэй, маіх сцэнарыяў, маіх дызайнерскіх задум, і гэта ўсё нумары ручной працы», — казала яна ў адным з інтэрв’ю.
Бандарчук і Лукашэнка
«Я яшчэ не ў курсе ніякай крымінальная справы. У мяне прайшла праверка Дзяржкантролю, і я больш нічога не ведаю.
Бандарчук заўсёды называлі любімай артысткай Аляксандра Лукашэнкі, не так даўно ёй было прысуджана званне народнай.
«Мне хочацца выйсці на вуліцу і крычаць „Ура“. Дзякуй прэзідэнту», — так «каралева цырку» адрэагавала на навіну пра званне.
Каментары