Улада3535

Лукашэнка: У Беларусі дзейнічала да 15 тысяч баевікоў Украінскай паўстанцкай арміі

«Я запытаў пэўныя матэрыялы, каб не выглядаць дылетантам або чалавекам, які ў свой час паддаўся савецкай прапагандзе, — расказаў Аляксандр Лукашэнка журналістам 23 сакавіка. — Аказваецца, арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, а пасля баявы атрад УПА, Украінская паўстанцкая армія, створаны яшчэ ў 1929 годзе на ўкраінскім Палессі. Затым яны распаўсюдзілі свой уплыў на ўсё Палессе, і да канца вайны ўжо баевікоў гэтых арганізацый у нас [у Беларусі] дзейнічала да 15 тысяч. Гэта ўжо прыстойная армія, і не адна. І ліквідавалі гэтыя банды толькі ў 50-х гадах, прыбралі апошніх, якія дзейнічалі на Палессі ўжо як адзіночкі.

Яны знішчылі тысячы нашых людзей! Скажыце, калі людзі, якія сёння ва ўладзе ва Украіне, асацыююць сябе з гэтымі нелюдзямі, то якое ў нас, беларусаў, павінна быць да гэтага стаўленне, дый не толькі ў беларусаў? Адпаведнае.

Але я сказаў, што ва ўладзе ва Украіне вельмі розныя людзі. Там ёсць прафесіяналы, нармальныя людзі, бізнесмены. Да адных я стаўлюся добра, да іншых — не вельмі. За імі стаяць групы людзей. Як бы я да іх ні ставіўся, добра ці дрэнна, з імі трэба выбудоўваць адносіны. Калі яны, вядома, будуць працаваць ва ўладзе ва Украіне, калі застануцца палітыкамі. Гэта вызначаць будучыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ва Украіне. Вось каго народ на выбарах падтрымае, з тым мы і будзем выбудоўваць адносіны.

Чаму? Бо гэта аб'ектыўна. Украіна — наша суседка. Дружалюбная, нават у асабістым плане не чужая для мяне зямля, і мая Украіна, і рэспубліка. Таму мы будзем з імі выбудоўваць адносіны.

Абсалютная большасць украінскага народа — нашы людзі. Яны такія ж, як мы.

Мне прыйшлося яшчэ дзецюком, 20-гадовым, калі скончыў сваю першую ВНУ, служыць у пагранічных войсках, у войсках Камітэта дзяржаўнай бяспекі, на заходняй мяжы. Цэнтр нашай акругі быў у Кіеве. Апошні год службы, каля таго, я служыў у атрадзе інструктарам палітычнага аддзела. І ў сілу спецыфікі сваёй працы (я вёў усю камсамольскую работу) мне прыйшлося вельмі часта бываць у сваёй акрузе на заходняй мяжы, у Львоўскім памежным атрадзе. У нас быў Брэсцкі, Львоўскі, Адэскі, па-мойму, далей Ленінградскі, Прыбалтыйскія атрады, я там часта бываў. І вось гэта было маё першае судакрананне з так званымі «западэнцамі».

Ведаеце, я ніколі не скажу, што гэта людзі, якія адрозніваюцца ад нас. Я з імі і пасля сутыкаўся, калі працаваў у сельскай гаспадарцы, яны прыязджалі да нас працаваць. Гэта вельмі працавітыя, вельмі прыстойныя, добрыя людзі.

Палітыкі вінаватыя ў тым, што падзялілі Украіну. Можа быць і не падзялілі, можа гэта ў іх галовах, у сродках масавай інфармацыі яны выплюхваюць, што Украіна падзелена на Заходнюю і Усходнюю. І там, і там выдатныя людзі. Вырадкаў, прабачце мне, адшчапенцаў, дрэнных людзей і ў нас, і ва Украіне, і ў Расеі, а на Захадзе яшчэ больш хапае. У сям'і не без вырадка. Але ў асноўным гэта такі працавіты народ, што нам проста і не снілася.

Падзялілі, я яшчэ раз падкрэсліваю, Украіну на Заходнюю і Усходнюю толькі палітыкі. Таксама можна правесці паралель, вы гэта бачылі, у нас тая ж сітуацыя была: Заходняя Беларусь і Усходняя.

Яшчэ да прэзідэнцтва, будучы дэпутатам, калі пачынаў працаваць, я часта бываў у Заходняй Беларусі і захапляўся, як яны працуюць, асабліва ў Гродзенскай вобласці. Я працаваў на крайнім усходзе і захапляўся іх працай. Мы заўсёды казалі пра тое, што дзякуючы таму, што яны там, у заходняй частцы, жылі ва ўмовах прыватнай уласнасці, яны навучыліся працаваць, не страцілі ўменне працаваць. А мы на ўсходзе так, несур'ёзна.

Але мы ж гэтую грань ніколі не праводзілі, што Заходняя Беларусь — гэта такія дрэнныя, нядобрыя, чужыя, а на ўсходзе — гэта добрыя людзі. Мы ніколі так не казалі! Перад мной стаяла задача — выраўнаваць такую сітуацыю. І мы выраўноўваем яе за кошт падцягвання ўсходніх абласцей да ўзроўню гаспадарання і працы ў заходніх.

Гэта наша дасягненне, што сёння ўжо няма ніякай розніцы. Нават я не мог тады такога ўявіць. Сёння гэта ёсць на самай справе, бо мы праводзілі вельмі акуратную палітыку», — пахваліўся Лукашэнка.

Каментары35

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы1

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы1

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →