Грамадства66

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

Традыцыйна яйкі фарбуюць у цыбулевым шалупінні. Ад яе колькасці залежыць інтэнсіўнасць колеру пафарбаваных яек — ад аранжава-бежавага да насычанага бура-чырвонага.

Шалупінне жоўтай рэпчатай цыбулі (5–10 жменяў) замачыць на ноч. Яйкі перад афарбоўкаю пажадана памыць мыльным растворам або працерці воцатам, каб больш раўнамерна афарбаваць.

Для нанясення ўзору можна прыкласці галінкі або лісцікі раслінаў.

Пасля, змясціўшы яйко ў капрон або бінт (у адзін слой), моцна завязаць канцы ніткаю. Для атрымання карункавага ўзору можна загарнуць яйко ў карункі, а для атрымання палосак — абкруціць ніткамі.

Прыгатаваныя такім чынам яйкі пакласці ў каструлю з шалупіннем, зварыць у крутую (10–15 хвілінаў на малым агні) і пакінуць у шалупінні, пакуль не астынуць. Каб атрымаць больш насычаны колер, можна пакінуць яйкі ў шалупінні на некалькі гадзінаў. Пасля таго, як пафарбаваныя яйкі абсохнуць, можна нацерці іх алеем, каб яны блішчалі.

Шалупінне фіялетавай цыбулі пафарбуе яйкі ў бура-чорны колер.

Каб пафарбаваць яйкі ў сіні колер,

неабходна заліць вадою парэзаную на вялікія кавалкі чырвонакачанную капусту (1 качан), дадаць 3–5 л. солі (у залежнасці ад колькасці яек) і варыць 15–20 хвілінаў, працадзіць. Дадаць да атрыманага адвару 3–5 ст. л. воцату, фарбаваць загадзя звараныя яйкі, пакінуўшы іх у адвары на 15–30 хвілінаў, каб атрымаўся блакітны колер або на некалькі гадзінаў — для сіняга колеру.

Каб атрымаць карычневы колер,

адварыць яйкі ў вельмі моцнай заварцы чорнай гарбаты (8–10 пакецікаў на шклянку вады) з 3–5 ст. л. солі. Дадаць 3 ст. л. воцату, пакінуць яйкі ў заварніку на некалькі гадзінаў. У карычневы колер пафарбуе яйкі і насычаны адвар з 2–4 буракоў, да якога дададзены соль і воцат.

Каб атрымаць жоўты колер,

неабходна адварыць яйкі з 3 ст. л. куркумы або 1–2 ч. л. шафрана і 3–5 ст. л. солі. Дадаць 3–5 ст. л. воцату, пакінуць яйкі астываць у растворы да набыцця жаданага колеру, прамыць, высушыць.

Каб атрымаць зялёны колер,

неабходна пафарбаваць яйкі ў куркуме і шафране, а пасля трымаць у адвары з чырвонай капусты да атрымання жаданага колеру.

Каментары6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →