Культура1212

Разбураны касцёл у Дубраве (Маладзечанскі раён) ФОТЫ

Касцёл канца XVIIІ стагоддзя ў Дубраве (Маладзечанскі раён, 7 км ад Аляхновіч, націск на першы склад ДУбрава) быў збудаваны ў стылі класіцызму. Ці быў аўтарам праекта італьянскі архітэктар Карла Спампані? Магчыма, бо ён у тыя дзесяцігоддзі шмат будаваў у Беларусі. Аднак, касцёл мае рысы класіцызму, а не позняга барока, уласцівыя іншым праектам Спампані.

Касцёл быў закрыты ў 1948 годзе і з тае пары выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах. Як расказваюць мясцовыя жыхары, у 1980-я студэнты, што прыехалі на бульбу, вырашылі развесці на яго даху вогнішча. Пачаўся пажар, скляпенні абваліліся.

Калоны яшчэ высяцца сярод хмызу.

Кутыя краты на круглым акне.

Старая магіла на заходнім баку цвінтара.

Магіла ксяндза, «бязвінная кроў» якога пралілася восенню 1942 года.

Пластыкавая бутэлька каля старога ясеня на цвінтары.

На касцельным цвінтары валяецца цыдулка з просьбай прадаць цыгарэты праз непаўналетнюю пляменніцы.

Касцёл стаіць на самай гары. З яе адкрываецца від на шырокую даліну Заходняй Бярэзіны.

З гары можна ўбачыць «Дзявочую гару» — колішняе капішча. Побач захаваліся таксама старадаўнія курганы.

Недалёка ад Дубрава, каля гары Маяк, бяруць пачатак тры ракі розных басейнаў — Заходняя Бярэзіна, што цячэ ў Нёман, Уша, прыток Вяллі, і Свіслач, што нясе воды ў Бярэзіну і Дняпро.

У Дуброве стаіць таксама прыгожы будынак старога бровара.

Дбаннем мясцовых людзей усе вуліцы мястэчка носяць беларускія і мясцовыя назвы — Кастуся Каліноўскага, Скарыны, Максіма Танка, Бенедыкта Дыбоўскага (гэты навуковец нарадзіўся побач на хутары Адамарын), Дзявочая Горка…

Дабрацца да Дубрава можна на машыне дарогай Ракаў—Алехнавічы. Летась перад марозамі яе заасфальтавалі, але вельмі няякасна, і ўжо вясной на ёй шмат ямаў. Калі электрычкай, то можна ехаць або да станцыі Пралескі, або да станцыі Раманы (кірунак Маладзечна).

Каментары12

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →