Нейрабіёлагі з Універсітэта Калгары знайшлі рэчыва, якое можа дапамагчы хворым на рассеяны склероз справіцца з хваробай. Ім аказаўся N-ацэцілглюкозамін (флуорозамін), які пакуль яшчэ не адобраны для выкарыстання людзьмі, аднак дэманструе эфектыўнасць пры эксперыментах на мышах. Вынікі даследавання апублікаваныя ў Nature Communications.
Рассеяны склероз — хранічнае захворванне, выкліканае атакай імуннай сістэмы на здаровыя клеткі самога арганізма. У выніку адбываецца разбурэнне электраізалюючых міелінавых абалонак, якія атачаюць нервовыя валакны цэнтральнай нервовай сістэмы. У хворага ўтвараюцца шматлікія ачагі аўтаімуннага запалення, дзе нармальная нервовая тканка замяняецца на злучальную.
Міелінавая абалонка ўтвараецца з гліяльных клетак, да якіх адносяцца алігадэндрацыты. Пэўныя рэчывы, напрыклад, хандраіцін сульфат протаінгліканы, граюць ролю малекулярных сігналаў, якія рэгулююць рэгенерацыю міэліну на ўчастках пашкоджання нервовых валокнаў. Яны спрыяюць падаўленню развіцця і функцый алігадэндрацытаў.
Навукоўцы выпрабавалі 245 прэпаратаў, каб знайсці тыя злучэнні, што дазваляюць алігадэндрацытам расці і працаваць у прысутнасці протаінгліканаў. Яны выявілі, што N-ацэцілглюкозамін у клетках паддоследных мышэй памяншае сінтэз протаінгліканаў і аднаўляе функцыі гліяльных клетак. Даследчыкі прадэманстравалі, што ўвядзенне прэпарату спрыяе рэгенерацыі міелінавых абалонак і памяншэнню парэзу канцавін у грызуноў, якія пакутуюць на рассеяны склероз.
У эксперыментах нейрабіёлагі выкарыстоўвалі дзве групы жывёл па сем-восем асобін у кожным. Навукоўцы падкрэсліваюць, што гэта папярэднія даследаванні, і неабходныя далейшыя клінічныя выпрабаванні прэпарату, каб пацвердзіць бяспеку і эфектыўнасць патэнцыйнага метаду лячэння, перш чым правяраць яго дзеянне на людзях.
Каментары