Лукашэнка пра «Беларусь-5»: «Небарака Дарына каментуе ўсе віды спаборніцтваў». Хто такая Дарына?
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў словы кіраўніка АБФФ Сяргея Румаса, які распавёў пра цяжкасці пры запуску новага футбольнага канала.
«Калі БТ-5 нязручна — гэта не нагода не ствараць канал. Наадварот, каб «Пяты» заварушыўся, трэба туды гэтага шчупака запусціць. Бо вы ж бачыце наш «Беларусь-5».
Яны там каментатараў нармальных не могуць знайсці. У іх Дарына гэтая, небарака, каментуе ўсе віды спаборніцтваў. І тэніс, і футбол, і баскетбол, і біятлон… Можа, яна і спецыяліст у гэтым плане, але не глыбокі. Не хачу, каб пакрыўдзілася — дзякуй богу, хоць яна нешта робіць.
Будзем гаварыць адкрыта: канал БТ-5 — ён проста ніякі. Па дзесяць разоў круцяць адну і тую ж гульню, танней недзе дамовіліся. Добра, паказваюць спаборніцтвы вялікіх. Але той жа тэніс часам амаль з кваліфікацыі пачынаюць трансляваць. Хто гэта будзе глядзець? Цяцерын і той не глядзіць. Кажа, мяне не цікавіць. Такія ў нас каналы», — абурыўся Лукашэнка.
Хто такая «небарака Дарына?» Гэта каментатарка «Беларусь-5» Дарына Запольская. Яна выпускніца Інстытута журналістыкі, колішняя карэспандэнтка «Звязды».
Каментары