Брытанскі дыджэй Goldie 22 чэрвеня даваў інтэрв'ю на падкасце Distraction Pieces. І выпадкова назваў імя ананімнага графіці-мастака Бэнксі.
«Напішыце графіці-шрыфтам на футболцы «Бэнксі» — і ўсё, гатова, можна прадаваць. Пры ўсёй павазе да Роберта, я думаю, ён выдатны мастак, ён змяніў свет мастацтва», - заявіў Goldie.
Бэнксі — самы вядомы графіці-мастак свету. Хто хаваецца за псеўданімам, дакладна невядома. Восенню 2016 года брытанскі журналіст Крэйг Уільямс высунуў тэорыю аб тым, што Бэнксі — гэта заснавальнік трып-хоп групы Massive Attack (і сябар дыджэя Goldie) Роберт Дэль Ная. Уільямс высвятліў, што многія працы Бэнксі з'яўляліся ў тых месцах, дзе ў гэты ж час выступалі Massive Attack. Дэль Ная пачаў займацца графіці ў 80-х гадах, ён уваходзіў у графіці-гурт «The Wild Bunch» з Брысталя. Музыкант некалькі разоў заяўляў, што Бэнксі — яго блізкі сябар.
Раней навукоўцы з Лонданскага універсітэта каралевы Марыі сцвярджалі, што ананімны мастак - гэта жыхар Брысталя Робін Ганінгем.
Каментары