Меркаванні3232

Ганна Севярынец пра адказ Мінадукацыі: Гэта дыскрэдытацыя сістэмы, татальнае невуцтва

Ганна Севярынец у інтэрв'ю Радыё Свабода пракаментавала адказ з Мінадукацыі на яе прапановы.

— Гэта нейкі неверагодны тэкст па ўзроўні ведаў, якія дэманструюцца, і па ўзроўні абагульненьняў, якія там робяцца. Нам, настаўнікам, часьцяком даводзіцца чуць такія рэчы, якія, на жаль, дэманструюць татальнае невуцтва. Таму сьмешна, ну што зробіш.

— Вы ў сваім адкрытым лісьце ніводнага разу не згадалі пра апазыцыю. Чаму, як вы думаеце, Мінадукацыі згадвае гэта слова літаральна ў кожным абзацы?

— Я ня ведаю. Мне наагул крыўдна, бо я працую ў гэтай сыстэме, і Міністэрства адукацыі — гэта той орган, да якога я стаўлюся з павагай: і таму, што я супрацоўнік гэтай сыстэмы, і таму, што ў міністэрстве працуе шмат людзей, якіх я ведаю і паважаю. Таму такі ўзровень дыскрэдытацыі і сыстэмы, і… наагул, якую трэба мець сярэднюю адукацыю, каб напісаць, што ГПУ і, як аўтар ліста адказвае, «мянты» — што гэта адно і тое ж! ГПУ і міліцыя — гэта ж розныя рэчы. Проста трэба ведаць гісторыю. Таму я ня ведаю, чаму яны так напісалі.

— Паводле Міністэрства адукацыі, дзецям будзе вельмі складана патлумачыць выраз «хадзіць пад ДПУ», што давядзецца выкарыстаць аналягічнае дэклясаванае арго «хадзіць пад мянтамі».

— Па першае, Тодар Кляшторны напісаў крыху болей, чым проста два радкі пра ДПУ. І ў мяне нават у галаве іх не было, калі я ўключала прозьвішча Кляшторнага ў шэраг тых паэтаў, якіх трэба вярнуць. Я ня думала, што трэба вывучаць паэму «Калі асядае муць». Гэта, канечне, ня школьная паэма. Але калі трэба, дзецям усё можна патлумачыць. Яны ж не дурныя.

— У лісьце Мінадукацыі фактычна адмаўляецца факт сталінскіх рэпрэсій, ідзе гаворка пра «міт аб нейкай «расстралянай», «забароненай бальшавікамі», «ліквідаванай камуністамі» і г.д. беларускай літаратуры».

— Гэта адзіны момант у лісьце, які выклікае ў мяне ня сьмех. Я зараз якраз працую з дакумэнтамі ў тым кірунку, каб разбурыць вось гэты міт, што паэты і пісьменьнікі, як там сказана, паздавалі самі сябе. І бальшавікі дапамаглі толькі тым, што яны іх расстралялі пасьля даносаў.

Гэта такі страшны, несправядлівы і такі крыўдны міт, які прапагандуецца і насаджваецца — што не было ніякіх рэпрэсій, а былі толькі даносы адзін на аднаго і што яны самі сябе загналі ў гэтую пастку.

Цалкам зразумела, для чаго гэта робіцца. Гэта такі перавод стрэлак. І тое, што гэты міт зноў пачынае гучаць, нават прыкрываючыся Міністэрствам адукацыі, — гэта вельмі небясьпечна для нас усіх. Таму тут жарты жартамі, але вось гэты момант трэба неяк праясьняць. А значыць, трэба ўзмацніць адукацыйную, асьветніцкую працу. Трэба гэтым людзям патлумачыць, што было насамрэч. Знайсьці нейкія да іх падыходы. Бо мне шкада тых людзей, якія знаходзяцца ў пастцы гэтага міту.

— У лісьце гаворыцца, што, маўляў, падборка аўтараў, прапанаваных да ўключэньня ў праграму, фармавалася «ў піку палітычным поглядам міністра адукацыі».

— Я ня ведаю, што гэта азначае. Па-першае, я ня ведаю поглядаў міністра адукацыі, мы зь ім ніколі не размаўлялі. І я зусім не разумею, дзе погляды Алеся Дудара ці Ўладзімера Жылкі ня тое што «ў піку», а дзе яны сутыкаюцца, перакрэсьліваюцца з поглядамі сучаснага міністра, які жыве 100 гадоў пасьля. Бо Дудар быў камсамольцам, Кляшторны быў камсамольцам і ваяваў у Чырвонай арміі, Міхась Зарэцкі быў камуністам. То чаму ў піку? Гэтыя людзі, асабліва ў першыя гады сваёй творчасьці, стаялі абсалютна на тым жа грунце, на якім, як я думаю, напэўна, стаіць міністар адукацыі, які належаў да кампартыі. Гэта зусім аднолькавыя погляды, калі ўжо так казаць.

— Але ці можа, як вынікае зь ліста, Міністэрства адукацыі апэраваць нейкімі палітычнымі поглядамі міністра пры абмеркаваньні школьнай праграмы? Ці сам міністар?

— Канечне, не. Дык ён жа імі і не апэруе. Гэта ж апэруюць гэтыя безыменныя людзі, якія нават не падпісалі гэты ліст. Там няма ні імя, ні пасады. Гэты ліст з шэрагу — пракоціць, значыць, пракоціць. А калі не пракоціць, то няма з каго спытацца. Таму гэта такая дыскрэдытацыя ўсіх тых, хто працуе ў міністэрстве. Я ня ведаю, як зараз будуць глядзець у вочы ўсім астатнім людзі, якія там насамрэч паважаныя, якія ведаюць літаратуру і гісторыю. І там такія людзі ёсьць.

— Мінадукацыі піша, што верш «Пахне чабор» не выключаўся са школьнай праграмы.

— Гэта месца зь ліста, якое абнадзейвае. Значыць, яны гэты верш ціхенька назад уключаць. Канечне, перад тым як пісаць ліст, я праверыла праграму, каляндарна-тэматычнае плянаваньне, зьвярнулася да настаўнікаў беларускай літаратуры, бо я выкладаю рускую. Я пісала не беспадстаўна. Але я думаю, што магчымасьці ёсьць. І калі сёньня «Пахне чабор» ціхенька, але вернецца ва ўсе гэтыя месцы, я буду толькі шчасьлівая.

Мінадукацыі адказвае Ганне Севярынец: Каб патлумачыць вучням вершы Кляшторнага, давядзецца выкарыстоўваць выраз «хадзіць пад мянтамі»

Каментары32

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Авіякампанія, з якой хацелі зрабіць лаўкост-канкурэнта «Белавія», прадае адразу 5 сваіх самалётаў

«У кожнай краіне ўсё залежыць толькі ад беларусаў». У АПК з’явіўся адказны за легалізацыю беларусаў за мяжой5

У Ізраілі памёр чалавек, які пакараў смерцю нацысцкага злачынцу Адольфа Эйхмана5

Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →