Грамадства150150

У Мінску мужчыну збілі за майку з надпісам «ДНР»? Мутная гісторыя — і фотаў няма

Прарасійскі дзеяч Яўген Канстанцінаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку апавёў гісторыю, як 21 чэрвеня ля сталічнага гандлёвага цэнтра «Мома» (станцыя метро «Магілёўская») нібыта быў збіты 42-гадовы Сяргей Ланавенка.

«На яго напала група беларускіх нацыяналістаў і вельмі моцна збіла. Ён быў апрануты ў майку «ДНР». Страсенне, зламаная вачніца, зламаны нос, аскепак ледзь не трапіў у мозг, магчыма, трэба будзе аперацыя. Першапачаткова СК адмовіўся заводзіць крымінальную справу, але ўчора чамусьці вырашыў перагледзець сваё рашэнне», — напісаў Канстанцінаў.

У яго адразу сталі пытацца: чаму ж не была заведзена справа? «Сяргей чуў, як яны [следчыя — Рэд.] размаўлялі паміж сабой, што баяцца звязвацца з нацыяналістамі», — патлумачыў Канстанцінаў.

«Беларускія нацыяналісты перайшлі да адкрытага тэрору», — так адрэагавала на пост Канстанцінава інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум». Напісалі пра выпадак і іншыя расійскія выданні.

Ланавенка сцвярджаў, што ў машыне тых, хто нападаў на яго, былі бел-чырвона-белы і ўкраінскі сцягі, а таксама сімволіка «Правага сектара» — такі сабе набор джэнтэльмена.

Многія ў сацыяльных сетках пачалі параўноўваць гэтую гісторыю з «распятым хлопчыкам», якую актыўна тыражавалі ў расійскіх СМІ, а потым яна выявілася фэйкам.

Сяргей Ланавенка пагадзіўся расказаць «НН» пра гэтую гісторыю. Праўда, ён адразу адзначыў, што вельмі сумняваўся, ці варта пускаць яе ў публічную прастору.

«Мне шкада хлопцаў, што яны могуць пацярпець. Сур’ёзнага супраць іх, канечне, не будзе нічога, але ж пацерпяць. Я не буду да іх мець ніякіх прэтэнзій, калі яны зразумеюць, што не мелі рацыі», — кажа ён.

«Я прыехаў на станцыю метро «Магілёўская» на працу 21 чэрвеня. Я быў у майцы «ДНР». Ля гандлёвага цэнтра «Мома» пабачыў ВІА «Оксва» [музыканты з савецкай сімволікай, якія выступаюць у розных пунктах Мінска — Рэд.], сфоткаўся з імі, паразмаўляў, потым адышоў на стаянку пакурыць. Тут едзе машына, чырвоны «Нісан». Мне адтуль паказваюць «фак», я адказаў тым жа. З машыны пачулася: «Хадзі сюды». Ну, я і падышоў.

Пытаюся жартам: «Вы што, бандэраўцы?» Яны кажуць, што, маўляў, так. Слова за слова — пачалася бойка. Атрымліваю ўдар ад аднаго ў левую скулу. У мяне ўдар пастаўлены, біць нельга. Прымяняю прыём, кідаю аднаго на зямлю. Тады не ўтрымаў другога, ад якога атрымаў нагой у твар. Падышоў яшчэ трэці, які ім таксама дапамог. Пасля гэтага паехаў, ужо пасля калегі завезлі мяне на медыцынскі агляд», — расказвае Сяргей Ланавенка.

26 чэрвеня яму пазванілі з Заводскага РУУС Мінска, высвятлялі падрабязнасці канфлікту.

Чаму мужчына апрануў такую майку? «Мая пазіцыя — падтрымліваць людзей, якія хочуць міру ў «ДНР», — даводзіць ён.

Ланавенка кажа, што часта ходзіць па Мінску ў такой майцы, раней праблем не ўзнікала. На працы калегі таксама нібыта рэагуюць нармальна. Ланавенка займаецца рамонтам аўтамабіляў.

У сацыяльных сетках шмат здымкаў, дзе Ланавенка фоткаецца з расійскім сцягам. «Я лічу на сёння гэта сімвалам справядлівасці ў свеце», — адказвае мужчына. Ні да якіх партый ці арганізацый ён сябе не адносіць. Хоць летась Ланавенка ўдзельнічаў у акцыі на плошчы Незалежнасці ў падтрымку саюза Беларусі і Расіі.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Марына Дранькова паведаміла «НН», што крымінальнай справы па факце збіцця Сяргея Ланавенкі няма.

Варта адзначыць, што фотаў збітага Ланавенкі не публікаваў ні ён сам, ні Канстанцінаў.

Каментары150

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле12

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад28

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →