Вядомы сваімі графіці, загадкавы мастак Бэнксі апублікаваў у інстаграм-акаўнце відэа, у якім раскрыў сакрэт рамы са шрэдарам (прыладай для знішчэння дакументаў).
Незвычайную акцыю знішчэння свой карціны ён правёў сёння пасля таго, як яе прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Лондане за £1,04 млн, або $1,4 млн (без уліку прэміі пакупніка — за £860 тыс., або $1,1 млн).
Аднак, на думку эксперта, новы ўладальнік карціны стаў шчасліўчыкам, бо кошт набытай ім карціны цяпер толькі ўзрос.
«Вынікі аўкцыёну толькі прастымулявалі далейшы рост [цаны], і, з улікам той ўвагі СМІ, якую атрымала гэтая выхадка, шчаслівыя пакупнікі атрымаюць вялікі прыбытак ад тых £1,04 млн, што яны заплацілі мінулым вечарам.
Цяпер, калі яна знаходзіцца ў здробненым стане, гэта ўжо частка гісторыі мастацтва.
І мы б ацанілі, што Бэнксі дадаў як мінімум 50% да яе кошту, а магчыма нават, [цана працы паднялася] так высока, што яна [цяпер] каштуе больш за £2 млн», — заявіў газеце Daily Mirror эксперт Джоі Сайер. Гэтую заяву цытуе ТАСС.
Каментары