Авіякампанія «Белавія» сустрэла другі самалёт, забрэндаваны з кампаніяй Wargaming. Борт прызямліўся ў Мінску ў 12.12 12 снежня, піша Tut.by.
Гэта Embraer ERj — 195LR. Самалёт прыляцеў з афарбоўкі — ва Ульянаўску, Расія. Яго новым вобразам у авіякампаніі задаволеныя.
Гэта самалёт, які «Белавія» купіла ў 2014 годзе. Ён разлічаны на 107 пасажыраў (11 месцаў бізнэс-класа, астатнія — эканом).
— Мы доўга шукалі, дзе перафарбаваць, каля 10 цэнтраў перабралі. У некаторых не было вольнага часу або магчымасці выканаць такую перафарбоўку складаную. Ва Ульянаўску ўзяліся за такую працу, - распавёў намеснік гендырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец.
У якую суму абышлася перафарбоўка самалёта, у авіякампаніі не кажуць, адзначаюць толькі, што цэны на паслугу ў цэлым пачынаюцца ад 100 тысяч даляраў. Тут выйшла даражэй з-за складанасці работ.
На гэты раз самалёт забрэндавалі і знутры.
Каментары