Абмен зняволенымі паміж Украінай і Расияй павінен адбыцца ў пятніцу, 30 жніўня. Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» Ахтэма Чыйгоза.
Акрамя таго, Чыйгоз адзначыў, што асуджаны ў Расіі ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў знаходзіцца ў СІЗА «Лефортава». Чыйгоз таксама дадаў, што ў працэсе абмену могуць быць змены, але пытанне ўжо «пастаўлена на рэйкі» і будзе адпрацавана.
Каментары