Стаматолаг з нямецкага горада Офенбах выдаліў пацыенту зуб даўжынёй 3,7 сантыметра і ўсталяваў сусветны рэкорд. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
У аўторак, 29 кастрычніка, дантысту Максу Лукасу ўручылі сертыфікат Кнігі рэкордаў Гінэса за выдаленне ў чалавека самага доўгага ў гісторыі зуба.
У 2018 годзе жыхар горада Майнц звярнуўся ў лякарню са скаргай на востры зубны боль. Лукас агледзеў хворага і выявіў у яго анамальна доўгі зуб, які толькі на чвэрць выглядаў з дзясны.
1.46-inch tooth pulled by dentist declared world's longest by Guinness https://t.co/PMkXVn7bGi pic.twitter.com/ETFquCS77d
Стаматолаг аддаў год на збор неабходных дакументаў і праверкі зуба, каб зафіксаваць рэкорд Гінеса. Лукас падкрэсліў, што выдзеліць у сваім кабінеце спецыяльнае месца для сертыфіката. «Пра гэты рэкорд даведаюцца дантысты па ўсім свеце», - адзначыў доктар.
Каментары