Здарэнні44

«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Страшна»

Смерць 79-гадовага Міхаіла Шугалея ў вёсцы Сухоўчыцы Капыльскага раёна праваахоўнікі спачатку палічылі няшчасным выпадкам. Вырашылі, што дзед згарэў праз няспраўную печ. Шугалея пахавалі, але неўзабаве цела давялося эксгуміраваць — адбыўся напад на яго аднавяскоўку. У яе патрабавалі грошы і пагражалі: «Не аддасі — будзе табе тое, што і Шугалею». Што пра гэтую сітуацыю думаюць дзеці забітага вяскоўца?

Дом забітага Шугалея. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

У Слуцку працягваецца суд над трыма вяскоўцамі: іх вінавацяць у забойствах і рабаўніцтве пенсіянераў. Яны забівалі старых, пасля падпальвалі іх дамы.

Чытайце: «Віця сказаў, што на ім восем трупаў». Траім жыхарам Случчыны пагражае расстрэл

У вёсцы Ульянаўка Слуцкага раёна ахвярай стаў 94-гадовы Уладзімір Гаркавы. У суседніх Сухоўчыцах забілі 79-гадовага Міхаіла Шугалея.

Падазраваныя Віктар Скрундзік і Валянцін Бушнін падчас суда. Фота Сяргея Балая, Tut.by

Праўда выплыла толькі пасля чарговага нападу. Новай ахвярай Віктара Скрундзіка стала Сафія Мацэле з тых жа Сухоўчыц. Мужчына патрабаваў грошы, збіваў і душыў ахвяру, прыгаворваючы: «Будзе табе тое, што і Шугалею». Але жанчына выратавалася — выклікала міліцыю, распавяла падрабязнасці. І толькі пасля яе аповеда смерцю Шугалея заняліся зноў, нават цела эксгуміравалі.

«Сябры прыйшлі да знаёмага пенсіянера Міхаіла Шугалея пад падставай прадаць збожжа. Скрундзік ударыў мужчыну ў грудзі, а калі той упаў, абгарнуў вакол яго шыі загадзя падрыхтаваную вяроўку. Патрабавалі грошы. Калі пенсіянер перастаў супраціўляцца, у яго доме зладзілі падпал, мужчына, па даных экспертызы, быў яшчэ жывы. Таварышы вынеслі з сабой 50 рублёў», — паведамляў Tut.by падрабязнасці забойства.

«Так, сапраўды, спачатку разглядалася версія з грубкай. Але ж патрэбны быў час, каб разабрацца. Пазней злавілі гэтых забойцаў, — кажа «Нашай Ніве» Леанід Чарніковіч, старшыня Блеўчыцкага сельсавета, да якога належаць Сухоўчыцы. —

На пахаванне Шугалея я не ездзіў: такое не прынята. Калі памёр ветэран ці нейкі асаблівы чалавек, заслужаны работнік ці нешта такое — тады іншая справа. А гэта ж было звычайнае шараговае пахаванне».

Некаторыя падрабязнасці распавёў адзін з сыноў Міхаіла Шугалея. Агулам у пенсіянера было трое сыноў, усе яны жывуць адносна недалёка — у Салігорску, Капылі і Быстрыцы.

Міхаіл Шугалей-малодшы ўзгадаў наступнае:

«Следчыя шукалі забойцаў, напэўна, я не ведаю. Хто там нам праўду скажа… Экспертыза паказала, што бацька загінуў праз апёкі і дым у лёгкіх. 

Пажарныя сказалі — загарэлася ад трубы. Але печка была закрытая, а дзверы зачыненыя. Дурню зразумела, што забойства. Да таго ж мы нядаўна перакладвалі грубку — зрабілі нармальна, былі ўпэўненыя, што ўсё якасна.

І ў дзень смерці бацькі да яго заязджаў мой брат. У хаце цёпла было, ён сказаў бацьку, каб той грубку не распальваў.

Але пасля забойства бацькі мы ў шоку былі. Таму не спрачаліся. Мы сказалі міліцыі, што бацьку дакладна забілі… Але што нам адказалі — я ўжо не памятаю.

Мы таксама шукалі забойцаў. Але суседзяў там няма, адна пажылая жанчына. Вёска ж вымірае…

І пазней, калі злавілі таго забойцу, стала вядома, што гэта ён.

Вы паглядзіце, што сёння ўвогуле адбываецца. Людзі есці хочуць, а працаваць ніхто не хоча. Едзеш на працу — а пад крамай натоўп стаіць. Вось і атрымліваецца…»

У судзе сваю віну абвінавачаныя не прызналі.

«У нас прабачэння не прасілі ні яны, ні іх сваякі», — расказвае «Нашай Ніве» Ганна, дачка Сафіі Мацэле. Яна разам з маці жыве ў Сухоўчыцах. Жанчына кажа, што гісторыя з забойствамі паўплывала на вясковае жыццё.

«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Напалохаліся. Цяпер у вёсцы толькі шэсць жылых дамоў засталося», — кажа яна.

Каментары4

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага7

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна»5

У Мінску пабудуюць новую важную дарогу3

«Можна ўзяць аўтамат і перасекчы мяжу?» Павук спытаў у памежнікаў, ці законна расійскія войскі ў 2022 годзе перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу6

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж12

У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя1

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым2

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага7

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →