Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага выпусціў расследаванне, прысвечанае кіраўніцы тэлеканала «Раша Тудэй» і сеткі «Спутнікаў» Маргарыце Сіманьян і яе сужыцелю Тыграну Кеасаяну. Журналісты прыйшлі да высновы, што прапагандысты паразітуюць на расійскім бюджэце.
Сіманьян — мастацкі кіраўнік «Міжнароднай піларамы» на НТВ, якую вядзе Кеасаян. За яе вытворчасць тэлеканал плаціць студыі «Голд Віжн» $1,6 мільёна ў год — студыя належыць Кеасаяну. «Аэрафлот» за чатыры гады выдаткаваў $13,5 мільёна на рэкламу ў выпусках «Міжнароднай піларамы».
Усе кантракты заключаюцца з агенцтвам «Інвента» — яно належыць Сіманьян. На кантрактах «Інвента» зарабіла $8,8 мільёна — вялікая частка з іх ідзе на зарплаты Сіманьян і Кеасаяна. Яшчэ $5,3 мільёна «Аэрафлот» заплаціў «Інвента» за хвалебныя навіны на іншых тэлеканалах.
У Кеасаяна і Сіманьян ёсць яшчэ два рэкламныя агенцтвы: у аднаго з іх заказвалі паслугі фонд «Сколкава» і аргкамітэт ЧС па футболе, другому плаціць МУС — $1,3 мільёна ў год за паляпшэнне іміджу.
Агулам на ўсіх гэтых схемах Сіманьян і яе муж зарабілі $9,7 мільёна за тры гады.
Каментары