Эканоміка4141

Брусель увязаў выдзяленне Беларусі дапамогі з выкананнем рэкамендацый СААЗ

Жузэп Барэль

Пра гэта сказаў Жузэп Барэль, высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі, у інтэрвію карэспандэнту «Свабоды» Рыкарду Юзьвяку.

Адказваючы на пытаньне, ці заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што каранавірусная пандэмія зьяўляецца насамрэч «псыхозам», не паўплывае на адносіны Брусэлю зь Менскам, Барэль адзначыў:

«Не далей як на мінулым тыдні я размаўляў зь міністрам замежных спраў Беларусі, спадаром Макеем. І я падкрэсьліў, што сумесная праца ў рамках шматбаковай сыстэмы зьяўляецца найбольш эфэктыўным спосабам рэагаваньня на каранавірусны крызіс. І я таксама ведаю, што ўлады Беларусі ўжо цесна супрацоўнічаюць з Сусьветнай арганізацыяй здароўя, але таксама ведаю, што трэба больш. Такім чынам, я заклікаю ўлады Беларусі прытрымлівацца рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя адносна прадухіленьня пандэміі.

І каб дапамагчы ім, мы ўжо казалі пра нашу падтрымку, і ў гэтую падтрымку ўваходзіць больш за 60 мільёнаў [эўраў] для сыстэмы аховы здароўя. Так што мы прыносім і прапануем дапамогу. Але зь іншага боку, мы просім прытрымлівацца рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя адносна пандэміі. Немагчыма, каб з аднаго боку прапанавалі дапамогу, [а з другога] не выконвалі рэкамэндацый, якія мы рэалізуем у нашых краінах і просім усіх выконваць».

21 красавіка намесьнік старшыні Эўрапейскай камісіі Жузэп Барэль паведаміў у размове зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем, што Беларусі прызначаецца больш за 60 млн эўраў са сродкаў, выдзеленых на праграмы двухбаковага супрацоўніцтва ў межах глябальнай праграмы падтрымкі ўдзельнікаў Усходняга партнэрства. Раней паведамлялася, што гэтыя грошы пойдуць на неадкладныя і сярэднетэрміновыя патрэбы: напрыклад, на куплю аўтамабіляў хуткай дапамогі і рэсьпіратараў, а таксама на трансьмежныя праекты.

Каментары41

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →