Выбары-202066

«Яны нічога не вартыя, каб супраць іх рабіць нейкія рэпрэсіі». Лукашэнка — пра сапернікаў і Ціханоўскую

Сёння кіраўнік дзяржавы выказаўся, што не лічыць Святлану Ціханоўскую сваім галоўным праціўнікам на выбарах. А таксама пракаментаваў, што ўпершыню чуе аб затрыманні 8 супрацоўнікаў яе штаба, піша Tut.by

Пасля галасавання Аляксандр Лукашэнка традыцыйна адказвае на пытанні журналістаў. Адзін з іх быў аб тым, што за апошнія суткі арыштаваныя 8 чалавек з штаба кандыдата Святланы Ціханоўскай.

— Сярод іх кіраўнік штаба Марыя Мароз і яе давераныя асобы. І ў цэлым уся каманда Ціханоўскай…

Журналіст Deutsche Welle яшчэ не паспеў да канца задаць пытанне, як Лукашэнка ўзяў слова:

— Хвіліначку! Дзе Мароз цяпер? — звяртаецца ён да каго-небудзь з сваёй каманды і дае даручэнне. — Калі ласка, разбярыцеся, дзе Мароз цяпер. Трэба прадметна размаўляць. Я першы раз чую аб тым, што арыштаваныя 8 чалавек. Ніколі не кідайцеся словамі, калі не разумееце, аб чым ідзе гаворка. У нас арыштоўваць людзей няма сэнсу, як і ў любой іншай краіне. Іх спачатку затрымліваюць, нават калі яны вінаватыя. І праз, напэўна, 8-10 дзён ім прад'яўляюць прэтэнзіі, прад'яўляюць абвінавачванне і арыштоўваюць. Таму не кідайцеся словамі

Лукашэнка абяцае, што яму цяпер «даложаць, дзе знаходзіцца гэтая ваша Мароз».

— У любым выпадку 8 чалавек былі затрыманыя, і ў цэлым уся яе кампанія суправаджалася рэпрэсіямі на адрас яе прыхільнікаў. Чаму вы як дзейны кіраўнік дзяржавы дазваляеце такі беспрэцэдэнтны ціск на свайго галоўнага праціўніка Святлану Ціханоўскую? — спытаў журналіст.

— У мяне чатыры галоўныя супернікі. Я не лічу гэтага чалавека галоўным канкурэнтам, гэта вы яе, небараку, зрабілі галоўным канкурэнтам і яна шчыра прызнаецца ў тым, што наогул не разумее, куды яна трапіла, навошта яна трапіла і наогул, што рабіць.

Таму не трэба тут нагнятаць абстаноўку, і вам таксама ў Deutsche Welle. Ніхто, ніякіх рэпрэсій у парушэнні закона не рабіў і прадпрымаць не будзе. Выконвайце закон, выконвайце закон — і знікнуць усялякія размовы пра рэпрэсіі ці яшчэ пра нешта. Закон і толькі закон. Будзеце парушаць — будзем адказваць. І тое, мы яшчэ мякка адказваем, мякка. І шчыра вам скажу, што заўсёды стрымліваў праваахоўнікаў: «не трэба!». Паўтарыць, што я ім сказаў?

«Яны нічога не вартыя, каб супраць іх рабіць нейкія рэпрэсіі». Выбачайце, што я вам адкрыў гэты сакрэт. Нічога не вартыя з пункту гледжання палітыкі — - кажа Лукашэнка. - Калі вы захопленыя сваім кандыдатам, пра які толькі што сказалі, адкажыце мне на пытанне: што гэта за праграма? Правядзём выбары нячэсныя, пераможам у нячэсных выбарах, потым выпусцім палітычных, эканамічных, наркаманаў, крымінальнікаў. Цытата: «Выпусцім і правядзем чэсныя выбары!» Растлумачце, што гэта такое! Вы хоць чыталі Канстытуцыю? Я ўжо ў Пасланні гэтае пытанне закрануў: ні я і ні кандыдат, які пераможа, калі не я, не прызначае ў Беларусі прэзідэнцкія выбары. Парламент вам не дасць магчымасці ўвесці краіну ў перманентныя выбары. Вы разумееце, што вы прапануеце народу? Вы нават не падумалі. І вы з прыстойнага СМІ пачынаеце крычаць пра рэпрэсіі, яшчэ пра нешта. Вы спачатку падумайце, што вы прапануеце. І вы лічыце, што гэта асноўны мой праціўнік і прэтэндэнт на гэту пасаду… Гасподзь з вамі! Дай бог, каб у мяне заўсёды былі такія праціўнікі. Я ж ведаю, хто там што творыць, хто за ёй стаіць. І вы ведаеце добра.

Не атрымаецца! Так і перадайце Deutsche Welle і ўсёй Германіі.

Каментары6

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?4

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі7

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА12

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена13

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →