Выбары-20201414

На 10 участках Кастрычніцкага раёна Мінска атрымаліся аднолькавыя вынікі

Блогер Дзмітрый Івановіч (iva dim) прааналізаваў вынікі галасавання на выбарах-2020 у Кастрычніцкім раёне Мінска. «Рысавалі пад капірку», — перакананы ён.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан.

У Кастрычніцкім раёне Мінска было створана 56 участкаў. У адкрытым доступе існуюць вынікі галасавання толькі часткі з іх — у вялікай колькасці выпадкаў старшыні камісій проста не вывешвалі пратаколы.

Тым не менш высветлілася, што на 10 участках у Кастрычніцкім раёне камісіі налічылі роўна 6,1% сапсаваных бюлетэняў.

Гэта анамальна вялікая лічба, звычайна псуюць каля 1% бюлетэняў. А тут яна не проста анамальна вялікая, але яшчэ і аднолькавая.

Амаль паўсюль сышліся і лічбы галасавання «супраць усіх» і падтрымка Святланы Ціханоўскай.

Тая ж карціна была з працэнтам датэрміновага галасавання.

Нарэшце, вынік Лукашэнкі на ўсіх 11 участках — 66,6%.

Участак  Старшыня камісіі Прадпрыемства Лукашэнка Ціханоўская Супраць усіх Сапсавана Датэрміновае галасаванне
8 Ніна Плотчанка  Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў 66,6% 14,7% 7,4% 6,1% 52,2%
20 Аляксандр Карнееў школа №97 66,6% 14,7% 7,3% 6,1% 52,2%
27 Соф'я Бычкова Мінскі мясакамбінат 66,6% 14,6% 7,3% 6,1% 52,1%
30 Сяргей Касьянаў Белчыгунка 66,6% 14,6% 7,4% 6,1% 52,1%
37 Алена Пазняк школа №90 66,6% 14,7% 7,3% 6,1% 52,1%
38 Алег Казючыц Белаэранавігацыя 66,6% 14,7% 7,3% 6,1% 50,6%
40 Георгій Козел Мінскі дзяржаўны каледж электронікі 66,6% 7,0% 15,0% 6,1% 52,1%
44 Дзмітрый Сакольнікаў Белчыгунка 66,6% 14,7% 7,4% 6,1% 52,0%
46 Дзмітрый Пазняк 66,6% 14,7% 7,3% 6,1% 52,1%
55 Уладзіслаў Шчэпаў Акадэмія кіравання 66,6% 18,0% 5,0% 6,1% 52,2%

З сайтаў дзяржаўных органаў выдаленая інфармацыя пра склад камісій. Тым не менш часткова яна засталася ў інтэрнэце, як і звесткі, з работнікаў якога прадпрыемства набіралася камісія.

Каментары14

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне21

Пенсіянер адправіў 18 тысяч рублёў дзяўчыне, а гэта аказаўся хлопец1

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной9

Рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер падтрымаў Камалу Харыс6

На старажытнай карце вучоныя знайшлі шлях да Ноевага каўчэга1

Былога палітвязня з Баранавічаў судзяць са жніўня — яму пагражае да 12 гадоў калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →