Эканоміка88

«Крэдыты ў абмен на пацалункі закончыліся». Ці надоўга ў Лукашэнкі хопіць грошай?

«Наша Ніва» папрасіла экспертаў спрагназаваць, як насілле і беззаконне паўплываюць на эканоміку і ці могуць у бюджэце скончыцца грошы.

Фота Надзеі Бужан.

«Расія становіцца безальтэрнатыўным крэдыторам»

Палітычны крызіс пасля выбараў на эканоміцы яшчэ не паспеў адбіцца: падобныя рэчы дзейнічаюць не імгненна. Праблемы, якія мы бачым зараз, узніклі пад уплывам іншых фактараў — адсутнасць паставак нафты, пандэмія каранавіруса, хранічныя праблемы.

«Да чаго прывялі палітычныя падзеі? Да непрызнання рэжыму большасцю развітых эканамічна краін. Гэта азначае, што пазычаць грошы ў міжнародных фінансавых арганізацый мы больш не зможам. Нягледзячы на тое, што апошнія гады ў нас ніяк не складаўся дыялог з МВФ, выдаваліся інфраструктурныя крэдыты такімі арганізацыямі, як Сусветны банк ці Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, — тлумачыць старшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Ёсуб. — 

Мы не зможам прыцягваць сродкі на заходніх рынках. Тэарэтычна нават калі ўдасца такое арганізаваць, гэта будзе празмерна дорага — браць пад стаўку 10% у валюце наўрад ці мае сэнс». 

Што да абяцаных Расіяй $1,5 млрд, то гэтыя сродкі пойдуць на тое, каб пагашаць даўгі перад расійскімі кампаніямі, банкамі ці Мінфінам. Пакуль ні на што іншае там грошай не выдаюць.

Чым трэба гандляваць, каб атрымаць новы крэдыт ад Пуціна, складана ўгадаць.

«Грошы ў абмен на пацалункі, здаецца, ужо закончыліся. Адзінае, што засталося прадаць, — гэта суверэнітэт.

Ці пачне рэжым гандляваць суверэнітэтам, я прагназаваць не вазьмуся. А без гэтага сур’ёзныя падарункі наўрад ці будуць. Максімум — падтрымка на рэфінансаванне сваіх жа даўгоў. І нават за гэта прыйдзецца нечым плаціць. Насамрэч мы нават не ведаем, што за ўжо абяцаныя $1,5 млрд вінен Маскве Лукашэнка», — разважае эксперт.

Штогод на пагашэнне доўгу — асноўнай сумы і працэнтаў — Беларусі патрэбна $3,5 млрд. Золатавалютных рэзерваў па стане на кастрычнік — каля $7,3 млрд.

Ад еўрапейскіх грошай Беларусь, трэба сказаць, істотна не залежыць. Пад 70% нашага дзяржаўнага знешняга доўгу — гэта доўг перад Расіяй, Еўразійскім саюзам і Кітаем. 

«Адмова Захаду ў крэдытах — гэта не вельмі прыемна, але фактычна толькі абвастрае пытанне, ці магчыма будзе перакрэдытавацца ў Расіі. І гэта будзе павялічваць даўгавую залежнасць ад яе. Перамоўныя пазіцыі Расіі па гэтым пытанні адназначна ўзрастаюць вельмі істотна, бо яна становіцца безальтэрнатыўным крэдыторам», — заўважае эканаміст Дзмітрый Крук.

«Заробкі сілавікоў — апошняе, на чым будзе эканоміць рэжым»

Рэакцыяй на насілле і беззаконне стаў масавы сыход айцішнікаў. Вядома, што ўжо 1200 спецыялістаў з’ехала ва Украіну, 800 — у Польшчу.

«ІТ-сектар — гэта каля $1,5—2 млрд валюты, якую яны прыцягвалі ў год у краіну, — кажа Вадзім Ёсуб. — Гэта не тыя грошы, без якіх заўтра эканоміка абваліцца. Але ІТ — адзіная галіна ў эканоміцы, якая дынамічна развівалася. І калі б яна расла тымі ж тэмпамі, можна было б чакаць на працягу некалькіх гадоў нашмат большай аддачы ў маштабах краіны. Цяпер стаўку на ІТ-сектар рабіць нельга, застаецца рабіць стаўку на вытворчасць кардону», — іранізуе Вадзім Ёсуб.

Бюджэту ў цяперашніх умовах давядзецца ўціснуцца. Ужо ідзе недабор па падатках, напрыклад, па падатку на прыбытак. У Расіі працягваецца падатковы манеўр, значыць, і ў наступным годзе паступленні ў бюджэт за кошт гэтага артыкулу будуць меншымі. Беларускі палітычны крызіс будзе накладацца на агульнасусветны, завязаны з пандэміяй, які і так прыводзіць да скарачэння замежнага гандлю. 

«Безумоўна, бюджэту прыйдзецца на нечым эканоміць. Заробкі сілавікоў — апошняе, на чым будзе эканоміць рэжым. У першую чаргу, пачнуць абразаць сацыяльныя расходы ўсім астатнім», — мяркуе аналітык.

«Фінансавыя стрэсы могуць абвастрыцца ў любы момант»

У канцы жніўня — пачатку верасня на валютным рынку назіралася моцнае напружанне. І пытанне, наколькі ў рэжыму хопіць грошай (у сэнсе рэзерваў Нацбанка), каб падтрымліваць курс і фінансавы рынак у нармальным стане, было істотным. А пасля ўлады перайгралі сітуацыю.

«Яны спрабуюць перанакіраваць праблемы, якія пачаліся ў фінансавай сферы, у рэчышча рэальнай эканомікі. То бок перакласці іх значную частку на прадпрыемствы і людзей.

Тут больш дарэчнае пытанне «Наколькі хопіць грошай у людзей?» — кажа Дзмітрый Крук. — У гэтай новай сітуацыі асноўныя выклікі — скарачэнне даходаў, больш глыбокі спад ВУП. І галоўны чыннік, на мой погляд, чаму ўлады схіляюцца да такога сцэнару, таму што тады праблемы менш відавочныя. Іх адчуванне не настолькі яркае, як гэта было б з рэзкім абясцэньваннем рубля, павелічэннем інфляцыі». 

Запавольванне заробкаў і зніжэнне дабрабыту ўжо паступова адбываецца. Статыстыка выдае негатыўныя тэндэнцыі па спажыванні і інвестыцыйным попыце. Казаць пра эканамічную катастрофу пакуль не выпадае, але рана ці позна назапашванне праблем пагражае фінансавымі катаклізмамі. Палітычны складнік толькі пагаршае сітуацыю.

Фота Надзеі Бужан

«Калі — важнае пытанне, але дакладнага адказу ніхто не ў стане даць. Нават калі б уся карціна была адлюстравана ў статыстыцы належным чынам, усё роўна ёсць шэраг чыннікаў, якія на сітуацыю ўплываюць. Дзяржава любіць рэструктурызаваць, хаваць даўгі па розных кішэнях.

Таму фінансавыя стрэсы могуць перайсці ў абвостраную стадыю амаль у любы момант. Гэта пытанне некалькіх месяцаў ці нават тыдняў», — лічыць эканаміст.

Каментары8

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента4

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША1

Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента4

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →