Звольніўся аўтарытэтны пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў, начальнік аддзела падтрымкі дзяржабвінавачання Генпракуратуры.
Ён сцісла пракаментаваў «Нашай Ніве» свой сыход:
«Так, мой сыход звязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сістэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў, і падначаленых, таму гэтым каментаром я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу, каб хоць адно слова было выкарыстана супраць іх».
Каментары