Прэм'ер Галоўчанка распавёў журналістам пра прычыны адмены маштабнага праўладнага мітынгу ў Мінску, паведамляе БелТА.
Прэм'ер-міністр расказаў, што па пачатковых падліках арганізатараў, гаворка ішла аб колькасці каля 50 тысяч чалавек. «Мерапрыемства планавалася правесці на адной пляцоўцы. Але ў далейшым сутыкнуліся з тым, што фактычна за адзін дзень колькасць удзельнікаў вырасла да 100 тысяч. А пасля афіцыйнай заявы арганізатараў пра тое, што такое мерапрыемства будзе праводзіцца, пачалося лавінападобнае павелічэнне колькасці ахвотных. Прычым вельмі шмат людзей звярталіся з такімі просьбамі з рэгіёнаў, яны фармавалі пулы, нейкія калектывы, самі арандавалі аўтобусы. Улічваючы такую дынаміку, мы ўсвядомілі, што можам сутыкнуцца з колькасцю людзей — каля 200-250 тысяч, якія прыбудуць у Мінск. І гэта не лічачы тых, хто сябе ніяк не пазначыў, але гатовы быў прыйсці», — растлумачыў ён.
Раман Галоўчанка адзначыў, што тут жа ўзнікла пытанне, якім чынам забяспечыць дастаўку такой колькасці людзей з рэгіёнаў.
Каментары