Грамадства

«Я выходжу!» Дэпутаты Еўрапарламента пачыналі свае выступы са слоў Рамана Бандарэнкі

На сесіі Еўрапарламента 26 лістапада прайшлі тэрміновыя дэбаты на тэму «Няспынныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі», падчас якіх дэпутаты рэзка асудзілі рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў і заклікалі да пашырэння пакету санкцый, піша Радыё Свабода.

Пазней сёння па выніках дэбатаў будзе прынятая адмысловая рэзалюцыя ў гэтым пытанні.

Падчас дэбатаў некаторыя еўрадэпутаты пачыналі сваю прамову словамі «Я выходжу» (апошняе паведамленне Рамана Бандарэнкі ў дваровым чаце) і заканчвалі лозунгам «Жыве Беларусь!»

Выступаючы ад імя фракцыі Еўрапейскай народнай партыі, дэпутат Андрус Кубілюс заявіў: «Тое, што чыніць рэжым Лукашэнкі ў адносінах да беларускіх грамадзян, мы называем унутраным тэрарызмам. Што мы павінны рабіць? Тое самае, што і з іншымі тэрарыстычнымі рэжымамі: жорсткія эканамічныя санкцыі ў дачыненні да дзяржаўных і прыватных кампаній, якія важныя для рэжыму, санкцыі на аперацыі ў сістэме SWIFT, правядзенне міжнароднага трыбунала і гэтак далей».

«Раман Бандарэнка памёр маладым і ўжо ніколі не ўбачыць Беларусь свабоднай і незалежнай, — сказаў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань. — Усё гэта адбываецца не ў нейкім далёкім месцы. Гэта адбываецца проста цяпер у нас на парозе, у апошняй дыктатуры Еўропы. Усё гэта рэальныя жыцці рэальных людзей, гэта рэальная бітва за свабоду і годнасць. У мяне ёсць пачуццё, што з боку ЕС пакуль размоў больш, чым дзеянняў».

Мірыям Лексман заклікала стварыць місію Еўрапарламента высокага ўзроўню, якая «будзе садзейнічаць спыненню гвалту, вызваленню палітвязняў і пачатку нацыянальнага дыялогу ў справе выхаду з крызісу».

Каментары

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?2

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль узяўся «кулямёт з феерверкаў» на пратэстах у Грузіі?8

Прызначылі кіраўнікоў трох буйных кампаній1

Былы сакратар патрыярха Маскоўскага: Кірыл лічыць сябе важнейшым за Пуціна13

Міністра па падатках адправілі ў Магілёў на новую пасаду

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі15

Чыноўнікі ў Гомельскай вобласці запатрабавалі адключыць тэлевізары ў арганізацыях і прадпрыемствах ад інтэрнэту1

У Беларусі пачалося абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя2

Сёння даляр патаннеў амаль на чатыры капейкі2

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?2

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →