Навука і тэхналогіі

У Саудаўскай Аравіі пабудуюць найвялікшы завод у свеце па вытворчасці вадароду

У Саудаўскай Аравіі плануюць пабудаваць найвялікшы вадародны завод у свеце. Распрацоўшчыкі праекта спадзяюцца, што попыт на вадароднае паліва зробіць завод прыбытковым.

Рэндар з Depositphotos.com

Попыт на «зялёны» вадарод расце ва ўсім свеце. У адрозненне ад нафты і прыроднага газу, вадарод не вылучае двухвокісу вугляроду і шкодныя рэчывы пры спальванні. Яго прасцей захоўваць, чым электрычнасць, якую выпрацоўваюць ветравыя турбіны і сонечныя электрастанцыі, і да таго ж вадарод можна транспартаваць праз трубаправоды. Вадарод асабліва прываблівы для вытворчасці экалагічнага паліва.

Большую частку вадароду, які выкарыстоўваецца сёння ў камерцыйных мэтах, атрымліваюць шляхам расшчаплення малекул вуглевадароду, у выніку чаго вылучаюцца парніковыя газы. «Зялёны» вадарод, у сваю чаргу, атрымліваюць шляхам электролізу: электрычнасць выкарыстоўваецца для атрымання атамаў вадароду з малекул вады.

Аднак вытворчасць вадароду пакуль што абыходзіцца задорага. Маштабныя праекты акупяцца толькі тады, калі з’явіцца шырокі рынак для вадароду, якога пакуль няма, піша The Wall Street Journal.

Тым не менш, сумесная ініцыятыва ад Неом — саудаўскага праекта разумнага горада — амерыканскай хімічнай кампаніі Air Products & Chemicals Inc. і саудаўскай кампаніі ACWA Power інвестуе $5 мільярдаў у будаўніцтва найвялікшага завода ў свеце па вытворчасці вадароду. А яшчэ $2 мільярды будуць вылучаныя на інфраструктуру рынку, у першую чаргу ў распрацоўку паліва для аўтамабіляў і грамадскіх аўтобусаў.

Згодна з планамі Неом, з 2025 года на заводзе будзе штодзень вырабляцца 650 тон вадароду. Гэты праект з’яўляецца працягам рэалізацыі амбіцыйнага плана Саудаўскай Аравіі па прыстасаванні да будучага свету без нафты і прыроднага газу, Неом мае ператварыцца ў глабальны цэнтр тэхналогій і экалагічнай энергетыкі.

Адна з галоўных пераваг разумнага горада Неом — яго размяшчэнне ўздоўж Чырвонага мора, што спрыяе развіццю і сонечнай, і ветравой энергетыкі. Менавіта таму Неом стаў першым, хто заявіў пра інвестыцыі ў вытворчасць вадароду такога памеру.

Чытайце таксама:
Ветраэлектрастанцыі будуць паралельна прадукаваць вадароднае паліва? Усё да таго ідзе

Каментары

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента11

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат14

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента11

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →