Грамадства

«Мне важна заставацца ў Беларусі». Стала вядома, куды ўладкаваўся выкладчык-філосаф, які звольніўся з БДУ пасля выбараў

Павел Баркоўскі звольніўся з факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ ў верасні 2020 года, не гатовы мірыцца з ціскам на выкладчыкаў з палітычных матываў. «Нашай Ніве» стала вядома, што цяпер вядомы філосаф уладкаваўся капірайтарам у адну з IT-кампаній.

Павел Баркоўскі. Фота Надзеі Бужан.

Павел распавёў, што пасля страты месца на кафедры з галавой сышоў у арганізацыю фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Таксама паспеў прайсці месячную стажыроўку ў Вене. Меў магчымасць і далей працягваць філасофскую справу за мяжой — напрыклад, пайсці на праграму дактарантуры ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў, але прынцыпова вырашыў працягваць працу ў Беларусі. 

«Мне як грамадзяніну важна заставацца тут, браць удзел у падзеях, якія адбываюцца ў нашай краіне», — каментуе ён. 

Такую магчымасць ён атрымаў пасля запрашэння на пазіцыю капірайтара ў IT-кампанію праз два месяцы звальнення з БДУ. У яго абавязкі ўваходзіць напісанне іміджавых тэкстаў. Пасля навуковых прац гэта аказалася цалкам пасільным, інакш Павел не справіўся б з выпрабавальным тэрмінам.

Баркоўскі адзначае, што на новым месцы яму падабаецца індывідуальны падыход да супрацоўнікаў, увага да іх, свабодны графік, а таксама большы заробак. Пры гэтым зусім завязваць з выкладчыцкай дзейнасцю Павел не плануе: напрыклад, ён працягвае чытаць анлайн-курс па практычнай філасофіі ў Беларускім калегіуме.

Чытайце таксама:

«Беларусы ставяцца да пратэсту як да працы» — вялікая гутарка са звольненым філосафам Паўлам Баркоўскім

Каментары

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне21

Пенсіянер адправіў 18 тысяч рублёў дзяўчыне, а гэта аказаўся хлопец1

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной9

Рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер падтрымаў Камалу Харыс6

На старажытнай карце вучоныя знайшлі шлях да Ноевага каўчэга1

Былога палітвязня з Баранавічаў судзяць са жніўня — яму пагражае да 12 гадоў калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →