Свет

Байдэн: Рэпрэсіі супраць журналістаў — пагроза дэмакратыям ва ўсім свеце

Амерыканскі лідар адзначыў, што журналісты «неабходныя для функцыянавання дэмакратыі».

Маштабы пераследаў і жорсткага абыходжання з журналістамі працягваюць расці, гэтыя нападкі з'яўляюцца пагрозай дэмакратычным краінам ва ўсім свеце. Пра гэта гаворыцца ў пашыранай у панядзелак Белым домам пісьмовай заяве прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з нагоды Сусветнага дня свабоды друку, піша ТАСС.

«У інтэрнэце працягваюць расці [маштабы] жорсткага абыходжання і пераследу журналістаў, асабліва жанчын і прадстаўнікоў этнічных меншасцяў.

Аўтарытарныя кіраўнікі імкнуцца падарваць свабодную прэсу, маніпуляваць праўдай або распаўсюджваць дэзінфармацыю… Гэтыя атакі — не што іншае, як пагроза дэмакратыям ва ўсім свеце», — падкрэсліў амерыканскі лідар, дадаўшы, што журналісты «неабходныя для функцыянавання дэмакратыі».

«Сёння, у Сусветны дзень свабоды друку, мы адзначаем нястрымную адвагу журналістаў ва ўсім свеце. Мы прызнаем ключавую ролю свабоднай прэсы ў пабудове квітнеючых, устойлівых і свабодных грамадстваў. І мы абавязваемся абараняць і садзейнічаць свабодным, незалежным і разнастайным СМІ ва ўсім свеце», — адзначыў прэзідэнт. Ён заклікаў «супрацьстаяць пагрозам свабодным і незалежным СМІ, уключаючы фізічную пагрозу і адвольныя затрыманні». Прэзідэнт ЗША нагадаў, што супрацоўнікі СМІ на працягу пандэміі «знаходзіліся на перадавых рубяжах, каб інфармаваць грамадскасць, падвяргаючы значнай небяспецы ўласнае здароўе».

3 мая штогод адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы (World Press Freedom Day). Ён абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 20 снежня 1993 года ў знак прызнання важнасці захавання прынцыпаў свабоды слова, друку, незалежнасці, а таксама як даніна памяці журналістам, якія загінулі пры выкананні прафесійнага абавязку.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у 2020 годзе ў Беларусі было зафіксавана 480 затрыманняў журналістаў, 97 фактаў, калі журналісты адбывалі адміністрацыйныя арышты — агулам журналісты правялі за кратамі больш за 1200 дзён. Пасля дня выбараў 9 жніўня было зафіксавана як мінімум 62 факты фізічнага гвалту ў дачыненні да журналістаў.

На дадзены момант ў няволі застаюцца журналісты:

Кацярына Андрэева
Дар'я Чульцова
Кацярына Барысевіч
Юлія Слуцкая
Ала Шарко
Сяргей Альшэўскі
Пётр Слуцкі
Ксенія Луцкіна
Андрэй Аляксандраў
Дзяніс Івашын
Андрэй Пачобут.

Каментары

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія пачала разгляд у дачыненні да сэрвісу ТікТок1

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе2

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва5

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы24

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →