Грамадства22

Спасылка на ўпакоўцы беларускіх цукерак абяцае «казачныя гісторыі». Аказваецца, яна вядзе на сайт падатковай

Беларускі блогер Lazy падзяліўся ў фэйсбуку гісторыяй, што на ўпакоўцы цукерак «Алёнка» ад гомельскай фабрыкі «Спартак» з'явіліся QR-коды, подпіс пад якімі абяцае «казачныя гісторыі» ад падатковай. Выданне Blizko.by праверыла гісторыю і пераканалася, што ўсё гэта — праўда. 

Аказалася, што спасылка вядзе проста на старонку партала Міністэрства па падатках і зборах, дзе сабраныя розныя аўдыёказкі.

Напрыклад, у казцы «У якім царстве жыць добра» расказваецца пра адну дзяржаву, дзе ўсе жылі ў дастатку, і пра іншую — трыдзявятае царства — дзе ўсе жылі ў беднасці, ніякіх сацыяльных выгод у краіне не было, і метро не хадзіла, і паркі ніхто не разбіваў. Гэта, як аказалася, таму, што ў тым трыдзявятым царстве нічога не чулі пра падаткі.

У казцы «Казка-праўда пра лісу» гаворыцца, што асноўны закон звярынага царства такі: усе дарослыя і здаровыя звяры павінны працаваць, а частку свайго заробку абавязаныя аддаваць ва ўсеагульную скарбніцу. А хітрая ліса жыла сабе прыпяваючы, але ніякіх падаткаў у дзяржаўны бюджэт не плаціла.

Астатнія казкі пабудаваныя прыкладна па тых самых сцэнарыях і выдаюць прыкладна адну і тую ж мараль: калі ў дзяржаве плацяць падаткі, то ўсім жывецца добра.

Blizko.by пераправерыў некалькі дзясяткаў найменняў цукерак ад фабрыкі «Спартак» і знайшоў такія QR-коды толькі на ўпакоўках цукерак «Алёнка».

Каментары2

  • даведка
    18.12.2024
    Раньше кондитерские изделия (конфеты, вафли) «Спартак» были на натуральной основе и в бумажной обёртке, а теперь состав такой химический, что приходится их запаивать в неприглядную пластиковую упаковку с соответствующим амбре.
  • Клоўны
    19.12.2024
    Рытарычнае пытанне: ці варта плаціць падаткі ў краіне, дзе не выконваюцца базавыя законы і не ахоўваецца права на ўласнасць? Фабрыка "Спартак", як мы памятаем, была па-бандыцку нацыяналізаваная. А цяпер яны кормяць людзей толькі казкамі ад падатковай.

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка27

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

У Мурманскай вобласці двухпавярховы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным — вагоны сышлі з рэек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →