Грамадства

Статкевіч у судзе: «Жыве Беларусь!» У СІЗА Гомеля ідзе працэс над ім, Лосікам, Ціханоўскім

На закрыты суд над Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам у СІЗА не прапусцілі сваякоў, затое прапусцілі прапагандыстаў з дзяржаўных СМІ.

Сяргей Ціханоўскі, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў у памяшканні СІЗА, дзе будзе праходзіць судовы працэс.

Калі абвінавачаных заводзілі ў залу, Мікалай Статкевіч выгукнуў «Жыве Беларусь!»

Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў

Судовы працэс над Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, блогерамі Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым пачнецца прыкладна праз год пасля затрымання кожнага з іх. Ціханоўскага затрымалі 29 мая 2020 года, Статкевіча — 31 мая, Лосіка — 25 чэрвеня.

Увесь гэты час яны ўтрымліваліся ў СІЗА Мінска і Жодзіна, а ў Гомель трапілі перад самым пачаткам суда. Першапачаткова паведамлялася, што што працэс мае прайсці ў Гомельскім абласным судзе. Аднак у выніку родным абвінавачаных стала вядома, што суд будзе не толькі закрыты, але да таго ж пройдзе ў будынку СІЗА № 3 Гомеля.

Радыё Свабода піша, што ў справе ад 110 да 140 тамоў.

Свабода таксама звяртае ўвагу, што дакладна нават не вядома, у чым абвінавачваюць кожнага з падсудных. Адвакаты ўсіх іх пад падпіскай аб неразгалошванні і не могуць раскрываць дэталі матэрыялаў справы і будучага працэсу. У выпадку Ігара Лосіка адвакат нават не можа назваць трэці артыкул абвінавачання, які Лосіку дадалі ўвесну.

Незразумела таксама, што звязвае некаторых абвінавачаных. Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч казала, што з усіх пяці чалавек, з кім Статкевіч аказаўся на адной лаве падсудных, ён асабіста знаёмы толькі з Сяргеем Ціханоўскім. І то іх знаёмства нельга назваць блізкім. Ігар Лосік таксама да суда не меў кантактаў з іншымі абвінавачанымі. Адносна блізкія кантакты аб’ядноўваюць толькі Сяргея Ціханоўскага і Дзмітрыя Папова з Арцёмам Сакавым.

Вядома таксама, што ў кожнага з падсудных абвінавачанне «сваё». Менш за ўсё «прэтэнзій» у следства аказалася да Міколы Статкевіча. Па словах Марыны Адамовіч, яму пакінулі толькі адзін артыкул КК — 293, арганізацыя масавых беспарадкаў. Аднак, у адрозненне ад іншых фігурантаў справы, Мікола Статкевіч раней ужо быў асуджаны, што робіць яго «рэцыдывістам».

Каментары

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →