Грамадства

«Стакан у параўнанні з камерай — рай, кайфану ў цішыні». Палітвязень Дуднікаў даслаў маці ліст з-за кратаў, у якім апісаў умовы на Валадарцы

20-гадовы расіянін Ягор Дуднікаў быў затрыманы ў маі, на яго завялі справу па арт. 342 КК за агучку ролікаў тэлеграм-канала «АГСБ». У лісце да маці ён скардзіцца на антысанітарыю ў камеры, ён сядзіць у СІЗА на Валадарскага. Кажа, праз гэта людзі пастаянна труцяцца. Акрамя таго ў хлопца праблемы са сном, але іх ігнаруюць.

З дазволу маці Ягора «Наша Ніва» прыводзіць цытаты з ліста:

«У панядзелак палячылі зуб, паставілі часовую пломбу. Псіхолаг ходзіць. Слухаюць, штосьці кажуць і сыходзяць. Кажуць, каб я лічыў авечак». 

«Зараз у камеры 13 чалавек, камера без прагулак (больш за палову вязняў не хочуць хадзіць). Самая праблемная камера. Пішуць пастаянна рапарты на сукамернікаў. Чарга на карцар. Камера 67 самая праблемная на прадоле. Стакан у параўнанні з камерай — рай, я там кайфану ў цішыні».

 «Ёсць адзін сукамернік, які «цярпіла», яго сукамернікі прэсуюць, б’юць яго, ніхто не заступаецца».

«У камеры ёсць хворы на СНІД і гепатыт. Баюся піць з кубкаў». 

Таксама Дуднікаў (кухар па спецыяльнасці) просіць даслаць сухое малако і какаву: піша, што ў мінулай камеры ён гатаваў торт пад назвай «Валадарскія разваліны».

Маці Ягора кажа: «Не разумею прычыну ўзмацнення жорсткасці ўтрымання, ён супраць не ідзе, супрацоўнічае са следствам. А кожны раз умовы ўсё горш і горш, цяпер у яго ў камеры за выключэннем аднаго чалавека ўсе па крымінальных справах, рэальна крымінальных, тыпу распаўсюду наркотыкаў».

Маці просіць падтрымаць хлопца лістамі ці паштоўкамі

Адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ягору Аляксандравічу Дуднікаву

Каментары

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку27

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду1

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі1

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

Спікер літоўскага парламента заклікаў не пагаршаць умовы для беларусаў у Літве8

Жудасная аварыя на Віцебшчыне: адзін чалавек загінуў

Памёр лідар французскіх нацыяналістаў Жан-Мары Ле Пэн2

Лукашэнка адказаў Зяленскаму: Беларусь, вядома, жыве11

Ва Украіне абралі слова 2024 года. Яно звязанае з прымусовай мабілізацыяй1

«Мы нікога ад мігрантаў абараняць не будзем». Лукашэнка прагназуе новы крызіс на заходніх межах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку27

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Галоўнае
Усе навіны →