Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Белым доме
Ціханоўская наведвае ЗША па афіцыйным запрашэнні Дзярждэпартамента. Лідар беларускай апазіцыі ўжо правяла перамовы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША, кангрэсменамі і сенатарамі. 19 ліпеня яна сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, яго намеснікам Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоле.
Вось пра што шла размова падчас сустрэчы з Байдэнам:
«Я выходжу з Белага дома з упэўненасцю, што голас мільёнаў беларусаў быў пачуты:
— Беларуская рэвалюцыя не звязаная з геапалітыкай. Гэта дэмакратычны выбар беларусаў, і маральны абавязак ЗША —падтрымаць нас.
— Суверэнітэт Беларусі не падлягае абмеркаванню і гандлю. Любыя здзелкі, падпісаныя нелегітымным рэжымам, незаконныя.
— Рашэннем крызісу могуць стаць толькі новыя свабодныя выбары пад міжнародным кантролем. А ўсе зняволеныя па палітычных матывах павінны быць вызваленыя без якіх-небудзь умоў.
— Крызіс у Беларусі павінен быць уключаны ў міжнародны парадак дня, у ААН і АБСЭ, а ўсе вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў міжнародных судах».
Каментары