Грамадства

Сышла эпоха. Замест Ярмошынай Цэнтрвыбаркам узначаліў Ігар Карпенка

Былы міністр адукацыі Ігар Карпенка ўзначаліў Цэнтрвыбаркам Беларусі. Лідзія Ярмошына кіравала ЦВК з 1996 года.

На пасаду кіраўніка ЦВК Ігара Карпенку рэкамендавалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

«Па-першае, Ігар Васілевіч выдатна разумее, што калі народ падтрымае прапанаваную Канстытуцыю (змены), хутчэй за ўсё, ваша кандыдатура яшчэ будзе ўнесеная на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу. Гэта значыць, народнае веча яшчэ вас будзе зацвярджаць, калі ўсё будзе нармальна. Па-другое, нас чакаюць няпростыя часы, пачынаючы з рэферэндуму, правядзення яго. Вы — чалавек дасведчаны, і ў гарвыканкаме працуючы, ведаеце, што такое гэтыя электаральныя кампаніі.

Затым нам трэба будзе ўпершыню ў гісторыі ў адзіны дзень галасавання абраць нашы саветы і заканадаўчы орган улады — парламент. Ну і, натуральна, выбары прэзідэнта: быццам бы і далёка яны, але гэта не так далёка.

І ўсё будзе залежаць ад той сітуацыі, якая будзе складвацца ў нашай краіне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму практычна з агню ды ў полымя вам прыйдзецца акунуцца. Ну і ў арганізацыйным плане, хутчэй за ўсё, вы будзеце першым старшынёй ЦВК, які будзе абірацца Усебеларускім народным сходам, калі народ падтрымае Канстытуцыю», — дадаў Лукашэнка.

Разам з новым старшынёй прызначаныя і пяць членаў Цэнтральнай камісіі: Вадзім Іпатаў, Алена Балдоўская, Дзяніс Дук, Сяргей Каліноўскі і Аляксандр Южык.

Таксама Лукашэнка сёння прызначыў новых кіраўнікоў абласцей

Анатоль Ісачанка стаў губернатарам Магілёўшчыны (замест Леаніда Зайца), Аляксандр Субоцін — кіраўніком Віцебшчыны (на месца Анатоля Шарснёва).

Ісачанка з 2017 па 2019 гады кіраваў Мінскай вобласцю, пасля быў намеснікам кіраўніка Савета Рэспублікі. Субоцін быў віцэ-прэм’ерам.

***

Пачытайце архіўны тэкст «Нашай Нівы» пра гісторыю Лідзіі Ярмошынай за 2014 год

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай. Падрабязнасці жыцця старшыні ЦВК

Каментары

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі памёр чалавек, які пакараў смерцю нацысцкага злачынцу Адольфа Эйхмана5

Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →