Сёння быў вынесены прысуд блогерцы Вользе Такарчук. Паводле СК, яна брала ўдзел у пратэстных маршах у Мінску 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года.
Таксама Вользе закідалі відэаролік нібыта з «абразамі суддзі Першамайскага раёна Мінска» і «ненарматыўнай лексікай».
Вольга была затрыманая 18 мая 2021 года, з таго часу знаходзіцца пад вартай. У яе двое дзяцей: сямі і чатырох гадоў.
Каментары