Эканоміка

Трагікамедыя на будоўлі «Газпрам-Цэнтра»: абсталяванне на $20 мільёнаў сапсавалася

Мы ўжо паведамлялі, што нядаўна «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў суд на $30 мільёнаў сербскай кампаніі-пастаўшчыку абсталявання для энергацэнтра. Але цяпер вакол гэтай гісторыі разгараецца скандал. Крыніцы «Наша Нівы» расказалі пра новыя дэталі гэтага шматмільённага кантракта. 

Нагадаем, вялізны комплекс «Газпрам-цэнтра» хацелі забяспечваць энергіяй з дапамогай сваёй міні-ТЭЦ. З некалькіх канцэпцый рэалізацыі гэтай ТЭЦ выбралі рашэнне на базе газавых турбін. Займацца гэтым мелася сербская кампанія «Энергапраект Апрэма».

«У ідэале планавалася, што абсталяванне купіць сам «Газпрам-Трансгаз», далей вызваліцца ад пошлін і ПДВ згодна са спецуказам, а затым перадасць яго сербам толькі для мантажу, — расказваюць суразмоўцы. — Але нешта пайшло не так, і сербы самі купілі абсталяванне і даставілі яго на пляцоўку для мантажу. Што таксама павялічыла выдаткі, бо для сербскай «дачкі» вызвалення ад пошлін і ПДВ прадугледжанае не было». 

Па словах нашых суразмоўцаў, недзе ў гэты час выявіліся хібы ў праекце ўсяго комплексу, забуксавала і будаўніцтва ТЭЦ. Сербам перасталі праводзіць плацяжы, прапанавалі забраць абсталяванне і змірыцца. 

Тыя адмовіліся. Паколькі «Газпрам-Трансгаз» сам спыніў будаўніцтва, а абавязкі па пакупцы абсталявання былі выкананыя сербамі ў поўным аб'ёме, яны падалі іск у арбітраж з патрабаваннем кампенсаваць выдаткі. 

«Начальства «Газпрам-Трансгазу» лічыла, што яны абавязкова перамогуць у судзе, — кажа наша крыніца. — І нават пасля першага званочка, пройгрыша ў Стакгольме, яны працягвалі верыць, што будзе паспяховая апеляцыя, таму што «суд не ўлічыў важных абставін».

Увесь гэты час абсталяванне прастойвае: разгляд у Стакгольме доўгі, а зверху яшчэ наклаўся кавід, і тэрміны зацягнуліся. А паколькі умовы захоўвання не адпавядалі тым, што прадугледжаныя інструкцыяй, абсталяванне стала псавацца.

«Тэхніку ўгробілі, добрая палова яе ўжо не ўяўляе прамысловай каштоўнасці, а кошт рамонту другой паловы сувымерны з цаной пакупкі новай, — дадаюць крыніцы. — Цяпер склалася камічная сітуацыя: на днях у «Газпрам-Трансгазе» сфармаваная камісія па прыёмцы металалому ў саміх сябе. Энэргетыкі «Газпрам-Трансгазу» ламаюць галаву, куды дзяваць гэты металалом і як адчытвацца перад Масквой.

Бо за гэты час змянілася праектнае рашэнне, і новы генеральны падрадчык узгадніў праект міні ТЭЦ не на газавай турбіне — адпаведна, у Мінску гэта ўсё ўжо не патрэбнае. Зрэшты, і будоўля стаіць. А на іншы праект праз тэхнічны стан гэта ўсё таксама не адправіш. Карацей, назіраем».

Чытайце таксама:

Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў

Каментары

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур21

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

У лабавым сутыкненні з МАЗам загінулі тры чалавекі

«Сустрэліся і гаварылі пару гадзін». Канапацкая расказала, як Румас клікаў яе ва ўрад3

Шумчанку, якога не ўзялі кіроўцам на «хуткую», паклікалі кіраваць штабам Канапацкай2

Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека4

Рэсурс «Письмо.бел» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што пагражае, калі некалі ім карыстаўся?

Трамп збіраецца ўвесці надзвычайнае становішча, каб дэпартаваць усіх нелегалаў з ЗША9

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца8

Гродзенская газета зняла крынджовую рэкламу і параўнала выбары з гвалтоўным шлюбам ВІДЭА15

Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур21

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →