Ежа

Дарэвалюцыйны, савецкі, нестандартны і незвычайны «Аліўе». Праверце, ці ёсць у спісе ваш хатні рэцэпт

Мала хто ведае, але салат «Аліўе» раней зваўся «Маянэз з дзічыны», прыдумалі яго ў Маскве ў 1860-е гады. Аўтар рэцэпта — расійскі кухар французскага паходжання Люсьен Аліўе. Але з прыходам савецкай улады салат у 1920-я гады пераназываюць у «Сталічны», з яго знікаюць усе дарагія інгрэдыенты, што зразумела для таго перыяду. А вось сучасны салат «Аліўе» гісторыяй паходжання, па адной з версій, абавязан Айчыннай вайне. З-за дэфіцыту прадуктаў курыцу ў салаце замяніла танная вараная каўбаса. Так бліжэй да 1970-х гадоў гэтая страва стала звыклай часткай любых свят і дайшла да нашых дзён. «Наша Ніва» падабрала для вас самыя розныя рэцэпты салаты «Аліўе».

Дарэвалюцыйны рэцэпт

Фота: novikovschool.com

Інгрэдыенты (неабходныя прадукты на адну порцыю):

  • Рабчык — палова тушкі,
  • Бульба — 2 штукі,
  • Агуркі — 1 частка
  • Салат — 3-4 лісты
  • Маянэз — 1,5 стал. лыжкі
  • Шэйкі ракаў — 3 часткі
  • Ланспік (выпараны да стану жэле булён з мяса) — 0,25 кубкі
  • Каперсы — 1 чайная лыжка
  • Аліўкі — 3-5 штук

Нарэзаць бланкетамі (брусочкамі) філе рабчыка і змяшаць з бланкетамі адварной, не рассыпістай бульбы і лустачкамі свежых агуркоў. Дадаць каперсаў і алівак і заліць вялікай колькасцю маянэзу. Астудзіўшы, перакласці ў талерку, упрыгожыць ракавымі шыйкамі, лісцікамі салата-латука і ланспікам. Падаваць халодным.

Свежыя агуркі можна замяніць буйнымі карнішонамі. Замест рабчыкаў, можна браць цяляціну, курапатку і курыцу, але сапраўдны «Аліўе» гатуецца абавязкова з рабчыкаў.

Савецкі варыянт

Фота: povar.ru

Інгрэдыенты:

  • Бульба вараная (пажадана не маладая, а старая) — 4 шт. сярэдніх
  • Морква — 1 шт.
  • Яйкі звараныя ўкрутую — 4 шт.
  • Каўбаса вараная «Доктарская» — 300 г
  • Агуркі марынаваныя (можна свежыя) — 4 шт. сярэдніх
  • Гарошак зялёны кансерваваны — 1 слоік вагай 200 г
  • Маянэз — 3-4 ст. л.
  • Лісце пятрушкі і кропу па жаданні
  • Соль

Зварыць моркву і бульбу, яйкі ўкрутую. Наразаць роўнымі па памеры дробнымі кубікамі яйкі, бульбу, каўбасу, моркву. Агуркі нарэзаць і крыху адціснуць, каб не было шмат вадкасці ў салаце. У нарэзаныя інгрэдыенты ўсыпаць гарошак (зліўшы ваду з яго), нарэзаць зеляніну, змяшаць з маянэзам. Пасаліць. Прыбраць у халадзільнік на 1 гадзіну.

Нестандартны рэцэпт

Фота: favorite-recipes.ru

Інгрэдыенты:

  • 1/2 сярэдняй вэнджанай скумбрыі
  • 2 бульбіны
  • 1 сярэдняя морква
  • 1 свежы агурок
  • 1 салёны агурок
  • 3 яйкі
  • 1 слоік зялёнага гарошку
  • Маянэз

Адварыце, ачысціце і нарэжце сярэднімі кубікамі бульбу, моркву і яйкі.

Нарэжце сярэднімі кубікамі скумбрыю. Адкіньце на друшляк і прамыйце вадой зялёны гарошак. Нарэжце кубікамі агуркі. Змяшайце салат у глыбокай ёмістасці і запраўце маянэзам па смаку.

Незвычайны рэцэпт 

Фота: lifehaker.ru

Інгрэдыенты:

  • 5 авакада
  • 4 бульбіны
  • 1 морква
  • 1 цыбуліна
  • 2 вараных яйкі
  • 200 г крэветак
  • зеляніна
  • соль
  • маянэз
  • лісце зялёнага салата для ўпрыгожвання

Бульбу і моркву вымыць, адварыць, астудзіць, ачысціць і нарэзаць невялікімі кубікамі. Цыбулю дробна нарэзаць і абліць кіпенем. Яйкі ачысціць і гэтак жа дробна наразаць. Крэветкі адварыць і ачысціць. Зеляніну вымыць, пасекчы.

Авакада разрэзаць напалову, выдаліць костачку. Вострым нажом акуратна выразаць мякаць, пакідаючы сценкі, і наразаць яе невялікімі кавалачкамі.

Бульбу, моркву, цыбулю, яйкі, крэветкі, зеляніну і авакада змяшаць. Пасаліць, злёгку заправіць маянэзам і яшчэ раз змяшаць. Напоўніць салатам палоўкі авакада, выкласці іх на тарэлку і падаць на стол.

Чытайце таксама: Колькі каштуе накрыць навагодні стол? Лічым мінімальны бюджэт

Каментары

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?4

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі7

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА12

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена13

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →