Шведская гандлёвая сетка IKEA, якая выпускае мэблю і тавары для дома, абвясціла, што прыпыняе працу ў Расіі і Беларусі.
«Вайна ва Украіне аказвае вялікі ўплыў на людзей і прыводзіць да сур'ёзных парушэнняў у ланцугу паставак і гандлёвых умовах, таму групы кампаній вырашылі часова прыпыніць дзейнасць IKEA ў Расіі», — гаворыцца ў заяве кампаніі.
«Разбуральная вайна ва Украіне — гэта чалавечая трагедыя, і мы глыбока суперажываем і турбуемся пра мільёны пацярпелых», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары