Галоўную рэдактарку «Новага часу» затрымалі 20 красавіка. Ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкула 342 часткі 1 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Праваабаронцы патрабуюць:
неадкладнага вызвалення Аксаны Колб і спынення ў дачыненні да яе крымінальнага пераследу;
адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;
неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных».
Усяго ў Беларусі афіцыйна прызнаныя палітвязнямі 1144 чалавекі.
Каментары