Эканоміка

«Цэны выраслі на 30—50%, новыя машыны практычна не пастаўляюць». Што адбываецца на аўтарынку

Сярод новых аўто, прадаваных у Беларусі, 85—90% складалі аўтамабілі расійскай вытворчасці ці зборкі. Санкцыі ў дачыненні да Расіі прывялі да поўнага альбо частковага спынення вытворчасці на тых заводах. «Наша Ніва» разбіралася, як гэта паўплывала на беларускі аўтамабільны рынак.

Продажы ўпалі больш, чым у 4 разы

У сакавіку 2022 года ў Беларусі было прададзена менш за 3000 новых аўтамабіляў, хоць годам раней за першы месяц вясны дылеры прадалі 4271 аўто. У красавіку 2022 года падзенне стала яшчэ больш прыкметным, за месяц дылеры рэалізавалі ўсяго каля 900 аўтамабіляў супраць 4291 аўто ў красавіку 2021-га.

Больш, чым чатырохразовае падзенне продажаў выклікана значным ростам цэн з прычыны дэфіцыту новых аўто. Шэрагу мадэляў ужо няма ў наяўнасці, а купіць аўтамабіль пад заказ у большасці выпадкаў немагчыма, бо заводы ў Расіі прыпынілі сваю працу.

Чалавек, блізкі да Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, расказаў «Нашай Ніве», што большасць дылераў схільныя меркаваць, што такая складаная сітуацыя на беларускім рынку новых аўто прадоўжыцца як мінімум да восені.

Замовіць аўтамабіль немагчыма

«На гэты момант дылеры працуюць з рэшткамі, новыя аўтамабілі на склады не паступаюць, бо заводы ў Расіі не працуюць, а доля аўтамабіляў, імпартаваных з Еўропы, заўсёды была вельмі нізкай. Цэны на машыны ў наяўнасці значна выраслі, у залежнасці ад маркі і мадэлі рост склаў ад 30 да 50% у даляравым эквіваленце. Напрыклад, да вайны VW Polo каштаваў каля 15 000 даляраў, а цяпер — ад 20 000 $ (51,7 тысячы рублёў). На больш дарагіх версіях розніца паміж даваеннай і цяперашняй цаной толькі павялічваецца», — прыводзіць прыклад суразмоўца.

Інфармацыя аб цэнах і колькасці аўтамабіляў VW, якія ў наяўнасці, размешчана на афіцыйным сайце дылера. Так, у Беларусі ёсць 87 VW Polo, па 4 Taos і Tiguan, а таксама 1 Touareg.

Скрыншот: Volkswagen-minsk.by

Пры гэтым Polo па заяўленай на сайце цане даступныя не ва ўсіх аўтасалонах. У некаторых дылераў самы танны VW Polo каштуе больш за 54 000 рублёў (каля 21 000 $). Атрымаць аўтамабіль пад заказ немагчыма, ахвотным давядзецца выбіраць з таго, што ёсць у наяўнасці.

Renault Sandero скончыліся

Недахоп аўтамабіляў назіраецца і ў Renault. Напрыклад, Sandero Stepway ужо скончыліся. Калі мадэль зноў з'явіцца і ці з'явіцца наогул, прадаўцы сказаць не могуць. Прычына тая ж — заводы ў Расіі не працуюць. Купля аўто пад заказ немагчымая.

фота: скрыншот з сайта renault.by

Самы танны Renault Logan Stepway прадаецца за 37 900 рублёў (каля 14 650 $), да вайны такія аўто каштавалі каля 10 000 даляраў. Renault Logan Stepway ў камплектацыі Evolution каштуе амаль 20 тысяч даляраў (51 400 руб). Усяго ў Беларусі засталося 26 Logan Stepway.

З камерцыйным транспартам у Renault сітуацыя яшчэ складанейшая. З васьмі прадстаўленых версій Renault Master, у Беларусі даступныя толькі тры.

Скрыншот: renault.by

Самая танная Lada каштуе больш за 13 000 даляраў

Як высветлілася, праблемы з вытворчасцю назіраюцца не толькі з аўто замежных марак, выпуск якіх наладжаны ў Расіі, але і з расійскай Lada.

На сёння самая «танная» Lada Granta даступная за 34 740 рублёў (каля 13 400 $). Столькі каштуе аўтамабіль з АКПП. Granta ў больш даступных камплектацыях у гэтага дылера не засталося. Калі будуць новыя пастаўкі, а таксама колькі будуць каштаваць гэтыя аўто, прадаўцы сказаць не могуць. Таксама да канца не вядома, што будзе з камплектацыямі, паколькі з-за недахопу замежных кампанентаў, расійскія аўтавытворцы ідуць шляхам спрашчэння і без таго простых аўто. У самой Расіі вытворчасць «Лад» у красавіку скарацілася на 78% проці мінулага года.

Іншыя дылеры маюць у наяўнасці Lada Granta з механічнай каробкай перадач, цана такога аўто складае 33 900 рублеў (каля 13 200 $).

Фота: скрыншот з сайта lada.by

А што ёсць у наяўнасці? Vesta Classic без кандыцыянера прадаецца за 35 500 рублёў (каля 13 700$), у больш багатай камплектацыі з кандыцыянерам — за 37 860 руб. (14. 600 $).

Цана на Vesta SW у камплектацыі Comfort складае 39 900 руб. (каля 15 500 $).

Цэны на Lada Largus Сross стартуюць ад 47 980 рублёў (каля 18 700 $).

Супрацоўнік аднаго з дылераў лічыць, што менавіта сітуацыя з прыпыненнем вытворчасці аўтамабіляў аказвае найбольшы ўплыў на рост цэнаў і скарачэнне колькасці продажаў.

«Мы маем сітуацыю, калі, з аднаго боку, людзі не надта гатовыя купляць машыны па такіх цэнах, як ёсць. А з другога, мы маем прадаўцоў, якія не бачаць сэнсу ці проста не могуць іх зніжаць. Такія паводзіны дылераў лёгка растлумачыць. Хтосьці закупіўся таварам, калі быў скачок курсаў, таму вымушаны трымаць цану, а іншыя могуць проста не хацець зніжаць цану праз тое, што новых машын у бліжэйшы час усё роўна не паступіць, а значыць, спяшацца няма куды. Заводы ў Расіі альбо зусім стаяць, альбо адгружаюць раней выраблены тавар, які таксама хутка скончыцца.

Складскія запасы абмежаваныя, калі заводы адновяць працу — невядома, роўна, як невядома, па якіх цэнах будуць гэтыя аўтамабілі. Таму дылеры працягваюць прадаваць машыны па такіх цэнах, якія мы назіраем цяпер. Фізічныя асобы па такім прайсе практычна нічога не купляюць, але ёсць юрыдычныя асобы, якія ўсё роўна будуць набываць пэўную частку аўто. Таму колькасць мадэляў аўтамабіляў, якія можна купіць новымі ў Беларусі, у бліжэйшы час працягне скарачацца», — упэўнены суразмоўца.

З Geely не ўсё так кепска, але ёсць нюанс

На фоне расійскіх аўтавытворцаў значна лепш выглядае беларуска-кітайскі Geely. Па словах суразмоўцы, завод працягвае працаваць, хоць і адчувае пэўныя праблемы з пастаўкай камплектуючых, таму не можа працаваць так, як хацелася і на ўсе 100 працэнтаў забяспечваць попыт на аўтамабілі — а попыт ёсць не толькі ў Беларусі, але і ў РФ. 

Скрыншот: geely.by

Гаворачы пра Geely ў беларускім кантэксте, таксама варта адзначыць, што на бягучы момант беларуска-кітайскі вытворца прапануе толькі тры мадэлі аўто. Самая танная з іх — Geely Coolray, коштам ад 73 900 рублеў (каля 28 500 $). З наяўнасцю і выбарам праблем няма. Таксама для куплі аўто беларускай вытворчасці можна скарыстацца льготнымі ўмовамі крэдытавання або лізінгу. 

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

У Літве ўтрая ўзнялі цэны на страхоўкі для аўтамабіляў на беларускіх і расійскіх нумарах

Каментары

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →